Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўдні Аўганістану забілі аднаго зь лідэраў радыкальнага ісламісцкага руху «Талібан»

Абдул Манан, архіўнае фота
Абдул Манан, архіўнае фота

У выніку сумеснай апэрацыі ўзброеных сіл Аўганістану і сіл спэцыяльных апэрацый ЗША быў забіты Абдул Манан, які кіраваў сіламі «Талібану» ў правінцыі Гільмэнд, паведамляе Reuters.

Адзначаецца, што Абдул Манан быў забіты ў выніку авіяўдару падчас сустрэчы зь мясцовымі палявымі камандзірамі. Акрамя яго, загінулі яшчэ 29 баевікоў, заяўляе губэрнатар правінцыі Гільмэнд Махамад Ясін Хан.

«Ён быў самым галоўным камандзірам „Талібану“ на поўдні краіны. Ягоная сьмерць будзе мець уплыў на сытуацыю ва ўсёй краіне», — цытуе Reuters сваю крыніцу ў аўганскіх сілах бясьпекі.

Сьмерць Манана пацьвердзіў прадстаўнік талібаў, а таксама вайскоўцы ЗША.

Талібан — ісламскі суніцкі рух, які зарадзіўся ў Аўганістане сярод пуштунаў у 1994 годзе, кіраваў Аўганістанам з 1996 па 2001 гг. («Ісламскі Эмірат Аўганістан») і рэгіёнам Вазырыстан на поўначы Пакістану («Ісламская дзяржава Вазырыстан») з 2004 году. Дыпляматычна быў прызнаны трыма дзяржавамі: Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, Пакістанам і Саудаўскай Арабіяй. Рада Бясьпекі ААН прызнала яго тэрарыстычнай арганізацыяй.

XS
SM
MD
LG