Міністэрства фінансаў ЗША дадало 18 расейскіх грамадзян і 4 расейскія кампаніі ў санкцыйны сьпіс.
Украіна рыхтуе новы паход ваенных караблёў праз Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора. Пра гэта ў інтэрвію BBC заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны краіны Аляксандр Турчынаў.
«Рассельгаснагляд» з 20 сьнежня забараняе пастаўкі прадукцыі з двух прадпрыемстваў Беларусі.
19 сьнежня на сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дэпутаты выключылі з законапраекту аб зьменах у Крымінальны кодэкс папраўкі ў так званы «наркатычны» артыкул Крымінальнага кодэксу. Актывісткі руху «Маці-328» зьбіраюцца ісьці да парлямэнту патрабаваць адмены гэтага рашэньня.
Арцём Чайка прызначаны намесьнікам старшыні эканамічнай рады пры амбасадару Расеі ў Беларусі. Будзе працаваць зь Міхаілам Бабічам.
Як будзе ўплываць стварэньне памеснай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ва Ўкраіне на ўкраінска-беларускія дачыненьні і на сытуацыю ў Беларусі?
Праваахоўныя органы Літвы затрымалі па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі шэраг асобаў, зьвязаных зь некалькімі непарлямэнцкімі партыямі. Пра гэта паведамляе партал Delfi.lt са спасылкай на літоўскага генпракурора Эвалдаса Пашыліса.
На думку старшыні Аб’яднаньня нямецкіх працадаўцаў, інтэграцыя ўцекачоў адбываецца нашмат лепш, чым прынята лічыць.
Брытанскі часопіс The Economist, які штогод складае рэйтынг краін, якім удалося дасягнуць найбольшага прагрэсу ў дэмакратыі, прызнаў краінай у 2018 года года Армэнію.
Ганна Красуліна зьвярнулася ў суд Маскоўскага раёну Менску з просьбай адмяніць рашэньне раённага ўпраўленьня ўнутраных спраў аб высылцы. Прычынай для высылкі Красулінай сталі адміністрацыйныя правапарушэньні.
«Браць удзел у таінствах новаўтворанай царквы праваслаўныя вернікі Беларусі не павінны».
Дзень нараджэньня Сьцяпана Бандэры абвешчаны ва Ўкраіне памятнай датай. У 2019 годзе 110-годзьдзе Бандэры будзе адзначацца на дзяржаўным узроўні, вынікае з пастановы аб сьвяткаваньні памятных дат і юбілеяў, якую прыняла ў сераду Вярхоўная Рада.
Журналіст уплывовай польскай газэты «Rzeczpospolta» Анджэй Ламаноўскі піша ў сёньняшнім нумары выданьня пра «адчайнае змаганьне Лукашэнкі за захаваньне сувэрэнітэту».
Свабода пагутарыла з удзельнікамі нарады з Аляксандрам Лукашэнкам, прысьвечанай летнім відам спорту, якая прайшла 18 сьнежня.
Калі будзе правал на Эўрапейскіх гульнях, паабяцаў Лукашэнка Кавальчуку, «месца няма», «ні вам, ні [старшыню Фэдэрацыі лёгкай атлетыкі] Дзевятоўскаму, ні астатнім».
Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) 18 сьнежня зацьвердзіла новую праграму падтрымкі эканомікі Ўкраіны. У рамках праграмы Кіеў на працягу 14 месяцаў атрымае 3,9 мільярда даляраў.
Усе актывы Trump Foundation разьмяркуюць паміж іншымі дабрачыннымі фондамі штату Нью-Ёрк, паведамляе «Голас Амэрыкі».
19 сьнежня 2010 году, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія апазыцыя палічыла несумленнымі, адбылася самая масавая за апошні час акцыя пратэсту і самы брутальны разгон.
У Вашынгтоне, у фэдэральным судзе акругі Калюмбія, судзьдзя адклаў вынясеньне прысуду Майклу Фліну, былому дарадцу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Тэлеканал АНТ паказаў у эфіры відэасюжэт пра «спартыўную нараду» у Аляксандра Лукашэнкі. У матэрыяле апэратар зьняў нататкі аднаго з удзельнікаў нарады.
Як успрынялі прарасейскія мэдыя ў Беларусі ўльтыматум Мядзьведзева і рэакцыю на яго Лукашэнкі.
Колькі беларусаў маюць від на жыхарства ва Ўкраіне? Каму даюць, а каму — не? Свабода сабрала зьвесткі.
Папа Францішак у аўторак асудзіў нацыяналістычных палітыкаў, якія вінавацяць мігрантаў у праблемах сваіх краінаў і самі сеюць у грамадзтве недавер, праводзячы ксэнафобскую і расісцкую палітыку з мэтай павышэньня папулярнасьці.
Дзеяньне ўказу № 488 «Аб некаторых захадах у папярэджваньні незаконнай мінімізацыі сумаў падатковых абавязаньняў» спыняецца ў Беларусі з 1 студзеня 2019 году.
Дзьве справаздачы, падрыхтаваныя для Сэнату ЗША, дакумэнтуюць далёкасяжную кампанію расейскіх агентаў з мэтай уплыву на меркаваньне амэрыканскіх гряамадзянаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году.
Адмова ўладаў Беларусі падтрымаць на Генасамблеі ААН праект рэзалюцыі наконт мілітарызацыі акупаванага Расеяй Крыму, Чорнага і Азоўскага мораў ёсьць вынікам залежнасьці дзяржавы ад Расеі.
Законапраект быў унесены ў Думу неўзабаве пасьля антыкарупцыйных мітынгаў расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
«І перастаньце хадзіць у Нацыянальны алімпійскі камітэт па нейкія грошы. Іх няма». Калі чалавек адвучыўся на трэнэра і не пайшоў працаваць па спэцыяльнасьці, трэба адбіраць дыплём, кажа Лукашэнка.
У Менску прайшоў беларуска-ўкраінскі экспэртны форум «Беларусь — Украіна: двухбаковы парадак дня ў турбулентным рэгіёне». У ім бралі ўдзел экспэрты і дыпляматы.
«Стварэньне царквы — гэта гістарычны момант для Ўкраіны», — гаворыцца ў паведамленьні.
Чвэрць урадавых установаў у ЗША 21 сьнежня могуць прыпыніць сваю працу, калі Белы дом і Кангрэс ня змогуць узгадніць новы бюджэт і дамовіцца па пытаньні, ці выдзяляць сродкі на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.
Раней меркавалася, што галасаваньне мае адбыцца да 21 сьнежня, да таго — да 11 сьнежня, але ўрад зноў і зноў пераносіў дату. Аднак меркаваная дата ўласна Brexit пакуль застаецца ранейшай: 29 сакавіка 2019 году.
Супраць былі Армэнія, Балівія, Беларусь, Бурундзі, Вэнэсуэла, Зімбабвэ, Іран, Камбоджа, Куба, КНДР, Лаос, М'янма, Нікарагуа, Паўднёвы Судан, Расея, Судан, Сырыя, Сэрбія, Узбэкістан.
18 сьнежня а 16-й гадзіне павінен пачацца суд з нагоды скаргі прэсавай сакратаркі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганны Красулінай. Яна зьвярнулася ў суд Маскоўскага раёну Менску з просьбай адмяніць рашэньне раённага ўпраўленьня ўнутраных спраў аб высылцы яе з Рэспублікі Беларусь.
Цёзка памочніка прэзыдэнта Расеі Ўладзіслава Суркова больш за год узначальваў студыю гуказапісу Johnny Boy Records ў Лёндане.
Рух «За свабоду» быў заснаваны ў 2006 годзе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў адзіным кандыдатам у прэзыдэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сіл, ляўрэатам прэміі Эўрапейскага парлямэнту імя Сахарава «За свабоду думкі» Аляксандрам Мілінкевічам. Але афіцыйна зарэгістравалі яго толькі 17 сьнежня 2008 году.
На інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ апублікавалі пакуль не падпісанае пагадненьне аб узаемным прызнаньні візаў паміж Беларусьсю і Расеяй.
«Альбо нашы ўзаемаадносіны рынкавыя, альбо ўваходзьце ў склад Расеі і атрымлівайце нізкія цэны».
Даведайцеся, ці сапраўды Беларусь на 4-5 месцы сярод экспартэраў зброі.
Прэс-сакратар выканаўцы абавязкаў прэм’ер-міністра Армэніі ў размове з карэспандэнтам Радыё Свабода пракамэнтаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі.
17 сьнежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў нечакана пачалі абмяркоўваць праект бюджэту Беларусі на 2019 год у «нулявым» чытаньні. Адначасова яны дыскутавалі і пра Падатковы кодэкс.
У інтэрнэце апублікаваны яшчэ адзін эпізод з сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з расейскімі журналістамі і блогерамі. У ім кіраўнік Беларусі распавёў аб сваім дыялёгу з прэм’ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам.
Свабода сьцісла пераказвае вялікае інтэрвію Бабіча. Цытаты падаюцца ў двукосьсі.
17 сьнежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачынаюць абмяркоўваць праект бюджэту Беларусі на 2019 у «нулявым» чытаньні.
Магчымае аб’яднаньне Расеі і Беларусі ў адзіную дзяржаву, якую пасьля 2024 году мог бы ўзначаліць Пуцін, «у такой фармулёўцы не стаіць на парадку дня, не абмяркоўвалася, пра гэта не ідзе ніякіх размоваў».
Сойм зарэгістраванай у Чэхіі беларускай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» выбраў старшынём Дзяніса Ўрбановіча.
Расея, прызнаўшы самаабвешчаныя Луганскую і Данецкую народныя рэспублікі ( «ЛНР» і «ДНР»), страціць адносіны з рэштай Украіны. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў у прамым эфіры радыёстанцыі «Комсомольская правда».
Урад Нямеччыны выплаціць аднаразовыя кампэнсацыі габрэям, якіх у дзіцячым узросьце эвакуявалі з нацысцкай Нямеччыны, Аўстрыі, Чэхаславаччыны і Польшчы.
Эстонскага праваабаронца, актывіста міжнароднага фіна-вугорскага руху Олівэра Лодэ расейскія памежнікі не пусьцілі ў Расею. Забарона ініцыяваная ФСБ.
Нават пры горшым варыянце для Беларусі, зьвязаным з рэалізацыяй у нафтавай сфэры ў Расеі падатковага манэўру, у эканоміцы краіны нічога не абрынецца, заявіў сёньня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, паведамляе БелТА.
Загрузіць яшчэ