Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Пашыньяна расказаў, пра што змаўчаў Лукашэнка


Аляксандар Лукашэнка і Нікол Пашыньян на саміце АДКБ у Астане ў лістападзе.
Аляксандар Лукашэнка і Нікол Пашыньян на саміце АДКБ у Астане ў лістападзе.

Прэс-сакратар выканаўцы абавязкаў прэм’ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна Арман Егаян у размове з карэспандэнтам Радыё Свабода пракамэнтаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Пашыньян не крытыкуе Расею за продаж зброі Азэрбайджану.

Егаян адзначыў, што Лукашэнка з чарговай закрытай размовы агучыў толькі свае словы і змаўчаў пра тое, якімі былі адказы армянскага кіраўніка.

«Лічу неабходным зрабіць некалькі важных заяваў з нагоды заявы спадара Лукашэнкі. Па-першае, на жаль, ён працягвае практыку агучваньня зьместу размоваў з закрытых сустрэч. На жаль, з чарговай закрытай сустрэчы ён апублікаваў толькі тое, што сказаў, і не агучыў адказаў, атрыманых ад прэм’ер-міністра Армэніі», — заявіў Егаян.

Паводле Егаяна, Пашыньян на ўсіх размовах з прэзыдэнтам Расеі, у тым ліку і падчас згаданай Лукашэнкам сустрэчы, падымае праблему паставак расейскай зброі ў Азэрбайджан.

​У інтэрнэце быў апублікаваны чарговы эпізод з сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з расейскімі журналістамі і блогерамі. У ім кіраўнік Беларусі распавёў аб сваім дыялёгу з прэм’ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам. Армянскі прэм’ер выказаў Лукашэнку сваю незадаволенасьць з нагоды продажу ўзбраеньня Азэрбайджану.

«Я сказаў яму пры Пуціне: Нікол, давай паставім кропкі над» i «. Хто займае першае месца па гандлі зброяй з Азэрбайджанам? Хто? Адказ, Расея. А чаго ты язык засунуў? Скажы яму, пакрытыкуй Уладзіміра Уладзіміравіча. А, баісься?», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка сказаў Пашыньяну, што другое месца па продажах Азэрбайджану ўзбраеньня займае Ізраіль, трэцяе — Турцыя. І толькі чацьвёртае або пятае месца, з улікам «Палянэзаў», займае Беларусь.

Лукашэнка павіншаваў Пашыняна з выбраньнем на пасаду прэм’ер-міністра (у той дзень, калі Пашыньян быў абраны прэм'ерам, Лукашэнка яго, ён не віншаваў, але ў той жа час віншаваў з прызначэньнем на аналягічную пасаду Дзьмітрыя Мядзьведзева) і заявіў, што Армэнія можа «разьлічваць на Беларусь, як і раней».

Раней Лукашэнка пужаў чыноўнікаў і дэпутатаў армянскімі пратэстамі: маўляў, «па адным нас пераб’юць». Ён таксама не віншаваў Пашыняна з Днём перамогі. Тым часам Пашынян казаў, што турбуецца збліжэньнем Беларусі і Азэрбайджану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG