Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь галасавала ў ААН супраць вываду расейскіх войскаў з Крыму


Сэсія Генэральнай асамблеі ААН, на якой ухвалілі «чарнаморскую» рэзалюцыю
Сэсія Генэральнай асамблеі ААН, на якой ухвалілі «чарнаморскую» рэзалюцыю

Генэральная асамблея ААН 17 сьнежня ўхваліла ўкраінскі праект рэзалюцыі наконт мілітарызацыі акупаванага Расеяй Крыму, Чорнага і Азоўскага мораў. 72 краіны ўстрымаліся ад галасаваньня, 66 краінаў былі за, 19 — супраць.

Прынятая рэзалюцыя заклікае Расею вывесьці свае войскі з анэксаванага Крыму, асуджае рост яе вайсковай прысутнасьці ў Чорным і Азоўскім морах.

Рэзалюцыю падтрымалі ЗША, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Францыя, Італія, Гішпанія, Ізраіль, Турэччына, Польшча, Японія ды іншыя.

Супраць былі Армэнія, Балівія, Беларусь, Бурундзі, Вэнэсуэла, Зімбабвэ, Іран, Камбоджа, Куба, КНДР, Лаос, М'янма, Нікарагуа, Паўднёвы Судан, Расея, Судан, Сырыя, Сэрбія, Узбэкістан.

Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіла ўказ прэзыдэнта аб увядзеньні ваеннага становішча тэрмінам да 26 сьнежня на тэрыторыі 10 абласьцей Украіны, якія мяжуюць з Расеяй, акупаваным Крымам і фактычна падкантрольным Расеі Прыднястроўем у Малдове, дзе пастаянна дысьлякаваныя расейскія войскі, а таксама ва ўнутраных водах Азова-Керчанскай акваторыі.

Сярод прычынаў гэтага было рэзкае нарошчваньне Расеяй сваіх вайсковых сілаў ля ўкраінскіх межаў, напружанасьць у Азоўскім моры, а таксама крызіс у Керчанскай пратоцы, калі 25 лістапада расейскія войскі з ужываньнем зброі на паражэньне захапілі як ваеннапалонных украінскіх вайсковых маракоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG