Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мэркель мела рацыю». Нямецкія працадаўцы назвалі ўцекачоў «апорай эканомікі»


Ангела Мэркель з сірыйскімі ўцекачамі
Ангела Мэркель з сірыйскімі ўцекачамі

На думку старшыні Аб’яднаньня нямецкіх працадаўцаў, інтэграцыя ўцекачоў адбываецца нашмат лепш, чым прынята лічыць.

З больш як мільёна чалавек, якія прыехалі ў Нямеччыну ў 2015 годзе, сёньня амаль 400 тысяч вучацца прафэсіі або ўжо маюць працу, – сказаў старшыня Аб’яднаньня нямецкіх працадаўцаў Інга Крамэр у размове з выданьнем «Augsburger Allgemeine».

«Большасьць маладых мігрантаў пасьля паўгода вывучэньня нямецкай, ведае мову так добра, што праходзіць прафэсійную адукацыю. Канцлер Ангела Мэркель, кажучы «Мы зможам!», мела рацыю. Большасьць працуючых уцекачоў мае працу з сацыяльнай дапамогай, а гэта значыць, што яны добра інтэграваныя. Шмат мігрантаў сталі апорай нямецкай эканомікі», – сказаў Крамэр, падкрэсьліўшы, што «нельга баяцца імігрантаў».

Ён зазначыў, што большасьць сярэдніх фірмаў у Нямеччыне працягвае шукаць рабочых і зьвязвае свае надзеі з плянаваным урадам законам пра запрашэньне рабочых з-за мяжы.

У верасьні 2018 года фэдэральнае Міністэрства эканомікі паведаміла, што больш 31 тысяч маладых уцекачоў праходзіць у Нямеччыне прафэсійную адукацыю. Да 30 верасьня 2016 года фірмы зарэгістравалі 10 250 імігрантаў, якія зацікаўленыя атрыманьнем прафэсійнай адукацыі. Праз год гэтая лічба склала 26 428.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG