Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — Пашыньяну: «Ты чаго язык... засунуў». ВІДЭА


У інтэрнэце апублікаваны яшчэ адзін эпізод з сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з расейскімі журналістамі і блогерамі. У ім кіраўнік Беларусі распавёў аб сваім дыялёгу з прэм’ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам.

Армянскі прэм’ер выказаў Лукашэнку сваю незадаволенасьць з нагоды продажу ўзбраеньня Азэрбайджану.

«Я сказаў яму пры Пуціне: Нікол, давай паставім кропкі над» i «. Хто займае першае месца па гандлі зброяй з Азэрбайджанам? Хто? Адказ, Расея. А чаго ты язык засунуў? Скажы яму, пакрытыкуй Уладзіміра Уладзіміравіча. А, баісься?», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка сказаў Пашыньяну, што другое месца па продажах Азэрбайджану ўзбраеньня займае Ізраіль, трэцяе — Турцыя. І толькі чацьвёртае або пятае месца, з улікам «Палянэзаў», займае Беларусь.

Лукашэнка павіншаваў Пашыняна з выбраньнем на пасаду прэм’ер-міністра (у той дзень, калі Пашыньян быў абраны прэм'ерам, Лукашэнка яго, ён не віншаваў, але ў той жа час віншаваў з прызначэньнем на аналягічную пасаду Дзьмітрыя Мядзьведзева) і заявіў, што Армэнія можа «разьлічваць на Беларусь, як і раней».

Раней Лукашэнка пужаў чыноўнікаў і дэпутатаў армянскімі пратэстамі: маўляў, «па адным нас пераб’юць». Ён таксама не віншаваў Пашыняна з Днём перамогі. Тым часам Пашынян казаў, што турбуецца збліжэньнем Беларусі і Азэрбайджану.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG