Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Surkov узначальваў студыю гуказапісу ў Лёндане


Уладзіслаў Суркоў і Ўладзімір Пуцін
Уладзіслаў Суркоў і Ўладзімір Пуцін

Цёзка памочніка прэзыдэнта Расеі Ўладзіслава Суркова больш за год узначальваў студыю гуказапісу Johnny Boy Records ў Лёндане.

Інфармацыю пра гэта ў брытанскім рэестры юрыдычных асоб Companies House выявіла выданьне «Адкрытыя мэдыя».

З ліпеня 2016 году па лістапад 2017 году дырэктарам студыі быў нейкі Surkov MCVLAD, які нарадзіўся ў верасьні 1964 году. Дата нараджэньня цалкам супадае з датай з біяграфіі чыноўніка Ўладзіслава Суркова на сайце Крамля. У ёй паказаны той жа месяц і год. У якасьці адрасу рэгістрацыі, былы дырэктар студыі гуказапісу паказаў неісны адрас у Маскве. У Брытаніі за прадстаўленьне няслушных дадзеных прадугледжаная адказнасьць, у тым ліку і крымінальная, адзначаюць «Адкрытыя мэдыя».

Абрэвіятура MC перад імем, часта выкарыстоўваецца рэп-выканаўцамі і азначае «master of ceremonies». Раней паведамлялася, што Суркоў зьяўляецца прыхільнікам гангста-рэпу, а на яго працоўным стале стаіць фотаздымак выканаўцы Тупака Шакура. «Адкрытыя мэдыя» не змаглі зьвязацца з Сурковым, каб удакладніць інфармацыю.

З 2014 году Ўладзіслаў Суркоў знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе Эўразьвязу. Яму забаронена мець актывы і заяжджаць на тэрыторыю краінаў ЭЗ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG