Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра расейскі падатковы манэўр: «Катастрофы ня будзе»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Нават пры горшым варыянце для Беларусі, зьвязаным з рэалізацыяй у нафтавай сфэры Расеі падатковага манэўру, у эканоміцы Беларусі нічога не абрынецца, заявіў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што прысутнічае цэлы шквал розных пунктаў гледжаньня і думак пасьля таго, як на ўрадавым узроўні не ўдалося дамовіцца ў пытаньні кампэнсацыі стратаў Беларусі ад «падатковага манэўру», які праводзіць Расея.

«Мяне насьцярожвае, што беларусы захваляваліся. Я хачу прама сказаць: хвалявацца абсалютна няма прычынаў. Гэта наша праблема, кіраўніцтва краіны, якую мы павінны вырашыць. Нават пры горшым варыянце нічога не абрынецца. А што тычыцца 2019 году, то ўвогуле размоваў няма. Таму трэба спакойна жыць і працаваць», — заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсьліў, што ў выніку гэтых магчымых зьменаў для Беларусі чарговы раз у ЭАЭС і Саюзнай дзяржаве пагаршаюцца ўмовы функцыянаваньня эканомікі.

«Калі мы не дамовімся, то гэты падатковы манэўр на нас навалам будзе ісьці паступова з 2019 па 2024 год. У 2019 годзе, калі што, мы можам страціць каля $ 400-500 млн. Так, гэта значныя грошы, але не катастрофа для краіны, — сказаў Лукашэнка. — І наогул ніякай катастрофы ня будзе. Проста мы будзем вымушаныя перафарматаваць у нейкай ступені нашу ўнутраную, вонкавую палітыку. І асабліва ўсё, што зьвязана зь фінансамі».

З гэтай нагоды Аляксандар Лукашэнка заклікаў «лічыць кожную капейку» ў бюджэце, каб не было «марнатраўства». Ён нагадаў, што прасіў яшчэ раз перагледзець праект бюджэту.

«І папрасіў, каб ніякіх люфтаў і зазораў у праекце бюджэту не было. Я з практыкі ведаю, што ёсьць жаданьне ва ўраду, міністраў, яшчэ каго-небудзь, хто залежыць ад бюджэту, мець нейкія рэзэрвы, заначкі на ўсялякі выпадак для чагосьці. Гэта катэгарычна непрымальна. І вы павінны былі, калі гэта было, выправіць за мінулыя два тыдні», — сказаў Лукашэнка.

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр у Расеі — паступовая замена спагнаньня экспартнага мыта падаткам на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Расея пачала рэалізацыю падатковага манэўра зь 2019 году.
  • Да канца 2018 году экспарт сырой нафты ў Расеі абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны. Мыта не спаганялася з паставак на ўнутрырасейскі рынак і ў межах квоты ў Беларусь.
  • У 2017-2018 гадах квота на пастаўкі бязмытнай расейскай нафты для Беларусі складала 24 млн тон (18 млн тон перапрацоўвалі беларускаія НПЗ, 6 млн тон ішлі на рээкспарт).
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.

Страты і кампэнсацыя

  • У сьнежні 2018 г. у адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала $3,6 млрд, а за наступныя 4 гады недаатрымае $11 млрд пры найгоршым разьвіцьці падзей.
  • Паводле падлікаў рэйтынгавага агенцтва Fitch, наўпроставыя страты беларускай эканомікі складуць $10,6 млрд цягам 2019–2024 гг.
  • Дырэктар дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык падлічыў, што страты для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе склалі $272,3 млн. ​
  • У кастрычніку 2018 Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля $405 млн у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.
  • 18 сьнежня 2019 расейскі партал РБК паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што Расея кампэнсуе Беларусі страты ад манэўра праз зваротны акцыз для беларускіх НПЗ. Суму субсыдыяў ацанілі ў $1,5 млрд. Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не было.

Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG