Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рассельгаснагляд» забараніў пастаўкі з двух прадпрыемстваў Беларусі, пагражае яшчэ з 11


«Рассельгаснагляд» ​з 20 сьнежня забараняе пастаўкі прадукцыі з двух прадпрыемстваў Беларусі.

Як паведамляе расейская служба, гэта тычыцца агракамбінату «Прыдняпроўскі», у яйках якога паўторна выяўлены какцыдыястатыкі, і мясакамбінату «Пастаўскі» за парушэньне вэтэрынарных патрабаваньняў.

«Рассельгаснагляд» адзначае, што парушэньні пры пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі зь Беларусі апошнім часам прынялі сыстэмны характар.

Служба таксама паведамляе, што вымушаная ўвесьці рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю прадукцыі 11 беларускіх прадпрыемстваў. Калі парушэньні будуць працягвацца, то яны таксама будуць пазбаўленыя права на пастаўкі сваёй прадукцыі ў Расею, паведамляе Інтэрфакс.

Менш за месяц таму «Рассельгаснагляд» увёў часовыя абмежаваньні на пастаўку прадукцыі зь ялавічыны і мяса птушкі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў у сувязі з выяўленымі парушэньнямі. Абмежаваньні ўводзіліся ў сувязі з паўторным выяўленьнем вэтэрынарных прэпаратаў какцыдыястатыкаў у каўбасных вырабах зь мяса птушкі вытворчасьці прадпрыемства «Белавескія далікатэсы», у мясе птушкі вытворчасьці Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі і птушкафабрыкі «Дружба». Акрамя гэтага, у мясе птушкі птушкафабрыкі «Дружба» і ялавічыне Слуцкага мясакамбінату выяўлены антыбіётык тэтрацыклін.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG