Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія заводы пастаўляюць у Расею больш малака, чым вырабляюць? Рассельгаснагляд заявіў пра дзіўныя несупадзеньні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рассельгаснагляд увёў ад 16 ліпеня абмежаваньні на пастаўку ў Расею малака з трох беларускіх прадпрыемстваў праз парушэньне вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў — перавышэньня масавай долі нітратаў, піша РБК.

Абмежаваньні тычацца прадукцыі «Данон Пружаны», Менскага малочнага заводу і Нясьвіскага заводу дзіцячага харчаваньня.

Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт заявіў таксама, што выяўленыя «несупадзеньні заяўленых беларускімі прадпрыемствамі аб'ёмаў вытворчасьці з аб'ёмамі малочнай прадукцыі, рэальна пастаўленымі ў Расею» (некаторыя заяўляюць, што наогул ня робяць паставак у Расею, а такія пастаўкі фіксуюць). Паводле яго, гэта можа значыць пастаўкі па фальшывых дакумэнтах.

Іншыя прадпрыемствы наадварот заяўляюць аб большых пастаўках, чым фіксуюць інспэктары расейскага ведамства, заявіў Данкверт. Гэта можа значыць, што пастаўкі ідуць у абыход кантрольных пунктаў, а пастаўшчыкам «ёсьць што хавáць», кажа ён.

«Не даі карову, рукі будуць непрыгожыя». Даяркі пра адпачынак на градах, 14-гадзінны працоўны дзень і мары

«Малочнымі войнамі» Расеі і Беларусі называюць канфлікт вакол гандлю харчамі, які цягнецца ўжо некалькі год. Калі ў траўні расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін запрашаў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў Расею, запрошаны казаў, што ён «за каапэрацыю ў эканоміцы, адзіны рынак, за тое, каб у нас не было гэтых дурных рознагалосьсяў — малочных, мясных, цукровых войнаў ды іншага», бо «гэта проста сарамоцьце».

Па выніках той сустрэчы ў Сочы «малочныя войны» не спыніліся. Тыдзень таму беларускі прэм’ер заклікаў расейскага знайсьці «кампраміс дзеля справядлівай канкурэнцыі» ў гандлі харчамі. Адназначнага адказу ён не атрымаў — толькі пажаданьне «і далей рухацца ў бок ліквідацыі перашкодаў». Эўразійская эканамічная камісія якраз у дзень новай сустрэчы зноў мае разглядзець пытаньне абмежаваньняў паставак у Расею беларускага малака. Ці былі нейкія рашэньні ў «малочных войнах» падчас перамоваў Пуціна і Лукашэнкі ў чэрвені ў Менску, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG