Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія чыноўнікі выправіліся ў Маскву, каб спыніць «малочную вайну» 


Беларускае малако на выстава БелАгра
Беларускае малако на выстава БелАгра

Расейская Фэдэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Рассельгаснагляд паведамляе, што лябараторыі ведамства чарговым разам зафіксавалі ў беларускай малочнай прадукцыі парушэньні вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў Эўразійскага эканамічнага саюзу і Расеі.

У пастэрызаваных вяршках прадпрыемства «Мазырскія малочныя прадукты» зафіксаванае перавышэньне мэзафільных мікраарганізмаў. Рассельгаснагляд уводзіць узмоцнены лябараторны кантроль на пастаўкі жывёлагадоўчай прадукцыі.

Рассельгаснагляд праінфармаваў беларускі бок адносна прэтэнзій да вытворцаў, у прадукцыі якіх выяўлена перавышэньне масавай долі нітратаў у малацэ. Гэта ААТ «Беллакт» з Ваўкавыску, Аршанскі малочны камбінат, Менскі малочны завод № 1, СТАА «Данон Пружаны».

У малочным асартымэнце Дзятлаўскага сыраробнага заводу і Халопеніцкім філіяле ААТ «Здравушка-мілк» знойдзеныяя стэрыны ў сыры.

Сьцьвярджаецца таксама, што паўторна выяўленыя бактэрыі групы кішэчнай палачкі ў рыбе вытворчасьці беларускай стронгавай гаспадаркі «Лохва», у сувязі з гэтым уводзіцца рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю.

Як паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі, дзеля ўрэгуляваньня пытаньньняў паставак малочнай прадукцыі ў Маскву выправілася дэлегацыя экспэртаў.

Днямі амбасадар Беларусі ў Расеі Ігар Петрышэнка заявіў у інтэрвію РІА «Новости», што Менск мае ўсе падставы для судовага аспрэчваньня рашэньня Рассельгаснагляду наконт абмежаваньня на пастаўкі малака, аднак зьвяртацца да такога рычагу ўзьдзеяньня ня будзе. На перакананьне дыплямата, усе спрэчныя моманты трэба вырашаць за перамоўным сталом.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG