Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея забараніла ўвоз шампіньёнаў зь Беларусі


Лясныя шампіньёны. Ілюстрацыйнае фота

Грыбы кампаніі «Фрутэгмілк» аказаліся прынамсі часткова польскімі, сьцьвярджае Рассельгаснагляд.

Пасьля выяўленьня ў пастаўках зь Беларусі шампіньёнаў, вырабленых у Польшчы, Рассельгаснагляд пастанавіў прыпыніць увоз беларускіх шампіньёнаў «да завяршэньня інспэкцыі беларускіх прадпрыемстваў», піша ТАСС.

Ведамства зьвярнулася да Беларусі з просьбай аб расьсьледаваньні выяўленага факту і прадстаўленьні вынікаў разьбіральніцтва.

Тыдзень таму Рассельгаснагляд заявіў, што беларускія заводы пастаўляюць у Расею больш малака, чым вырабляюць — верагодна, у ліпені чыноўнікам зноў не ўдалося дамовіцца аб спыненьні «малочных войнаў», як называюць канфлікт вакол гандлю харчамі, які цягнецца ўжо некалькі год.

Калі ў траўні расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін запрашаў Аляксандра Лукашэнку ў Расею, запрошаны казаў, што ён «за каапэрацыю ў эканоміцы, адзіны рынак, за тое, каб у нас не было гэтых дурных рознагалосьсяў — малочных, мясных, цукровых войнаў ды іншага», бо «гэта проста сарамоцьце».

Па выніках той сустрэчы ў Сочы «малочныя войны» не спыніліся. Тыдзень таму беларускі прэм’ер заклікаў расейскага знайсьці «кампраміс дзеля справядлівай канкурэнцыі» ў гандлі харчамі. Адназначнага адказу ён не атрымаў — толькі пажаданьне «і далей рухацца ў бок ліквідацыі перашкодаў». Эўразійская эканамічная камісія якраз у дзень новай сустрэчы зноў мае разглядзець пытаньнеабмежаваньняў паставак у Расею беларускага малака. Ці былі нейкія рашэньні ў «малочных войнах» падчас перамоваў Пуціна і Лукашэнкі ў чэрвені ў Менску, невядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG