Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўвяла забарону на пастаўкі мясной прадукцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў


«Рассельгаснагляд» 24 лістапада ўвёў часовыя абмежаваньні на пастаўку прадукцыі ьз ялавічыны і мяса птушкі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў у сувязі з выяўленымі парушэньнямі, перадае БелаПАН.

«Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду паведамляе, што ў прадукцыі адзінаццаці беларускіх прадпрыемстваў лябараторыямі „Рассельгаснагляду“ выяўлены парушэньні вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў Эўразійскага эканамічнага саюзу і Расеі», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце ведамства.

Абмежаваньні, паводле дакумэнту, уводзяцца ў сувязі з паўторным выяўленьнем вэтэрынарных прэпаратаў какцыдыястатыкаў у каўбасных вырабах зь мяса птушкі вытворчасьці прадпрыемства «Белавескія далікатэсы», у мясе птушкі вытворчасьці Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі і птушкафабрыкі «Дружба». Акрамя гэтага, у мясе птушкі птушкафабрыкі «Дружба» і ялавічыне Слуцкага мясакамбінату выяўлены антыбіётык тэтрацыклін.

«Рассельгаснагляд» таксама ўвёў рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю ў дачыненьні да прадукцыі, якая пастаўляецца з агракамбінату «Дзяржынскі», ААТ «Белавескі», ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат», ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод», ТАА «Мясакамбінат Пастаўскі», ААТ «Пінскі мясакамбінат», ААТ «Слонімскі мясакамбінат».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG