Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бабла мала, мэрсэдэсаў няма, цёлкі...». Дзіўныя нататкі на сустрэчы ў Лукашэнкі


Тэлеканал АНТ паказаў у эфіры відэасюжэт пра «спартыўную нараду» у Аляксандра Лукашэнкі. У матэрыяле апэратар зьняў нататкі аднаго з удзельнікаў нарады.

У збліжэньні бачна, што аўтар занатаваў:

«Бабла мала, мэрсэдэсаў няма, цёлкі...»

Пасьля гэтага сказ абрываецца. Кадар мяняецца. Відэасюжэт цягам дня быў даступны на сайце тэлеканала АНТ. Аднак увечары яго выдалілі з сэрвісу youtube. Ранкам у сераду матэрыял ізноў зьявіўся.

Нарада аб разьвіцьці летніх відаў спорту адбылася ў аўторак ранкам. Аляксандар Лукашэнка абурыўся шэрагам аспэктаў у стане беларускага спорту. Адна з прыведзеных агенцтвам Белта цытатаў утрымлівава слова «бабло».

«Трэба прапісаць у дамовах выплаты дзяржаве, калі спартовец зьязджае: «заплаці за сваю падрыхтоўку і будзь вольны». Бо «едуць або ад нашай бязглузьдзіцы, або там, дзе бабла адвалілі», — сказаў Лукашэнка на нарадзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG