«Выбары новага генэральнага сакратара Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) адбудуцца у 2019 годзе», — сказаў у інтэрвію РБК галоўны дарадца выканаўцы абавязкаў прэм’ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна Арсэн Арсэн Гаспар’ян, перадае Радыё Азатуцюн.
«Гэтае пытаньне ня будзе абмяркоўвацца на саміце [АДКБ] у Санкт-Пецярбургу 6 сьнежня. Парадак дня быў накіраваны ўсім удзельнікам сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу», - адзначыў Арсэн Гаспар’ян.