Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Швайцарыі абралі новага лідэра. У амбасадзе


Алесь Сапега
Алесь Сапега

У пасольстве Беларусі ў Бэрне адбыўся агульны сход сяброў Беларускага аб’яднаньня ў Швайцарыі. На пасаду старшыні арганізацыі абралі Алеся Сапегу.

Пра гэта паведамляе ў сваім Фэйсбук-акаўнце дыпляматычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Швайцарыі.

Алесь Сапега зьяўляецца ініцыятырам усталяваньня помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне. Летась гэта стала прычынай канфлікту швайцарскіх беларусаў з польскай амбасадай, якой не спадабалася шыльда з узгадкай Касьцюшкі, як сына Беларусі. У выніку помнік усталявалі. У перамовах паміж бакамі ўдзельнічала і беларускае дыппрадстаўніцтва.

Сапега ініцыяваў таксама перапахаваньне парэшткаў Магдлены Радзівілі. Да 2017 года беларускай мэцэнатка была пахаваная на могілках горада Фрыбур у Швайцарыі. У лютым 2017-га яе парэшткі эксгумавалі і адправілі ў крэматорый. У ліпені 2017 году Аляксандар Сапега прывёз у Беларус​ь урну з прахам прывёз у Беларусь.

У лістападзе чальцы Беларускага аб’яднаньня ў Швайцарыі разам зь беларускімі дыпляматамі зладзілі супольнае сьвяткаваньне Дзядоў каля помніка Касьцюшку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG