Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнай пагрозай сваёй бясьпекі Чэхія назвала Расею


Антыпуцінская дэманстрацыя ў Празе, сакавік 2014
Антыпуцінская дэманстрацыя ў Празе, сакавік 2014

Расейскія спэцслужбы ў мінулым годзе ажыцьцявілі кібэратакі на Міністэрства замежных спраў Чэхіі. Пра гэта гаворыцца ў гадавой справаздачы Службы бясьпекі і інфармацыі Чэхіі, апублікаваным 3 сьнежня.

У справаздачы дзеяньні Расеі названыя галоўнай пагрозай для бясьпекі Чэхіі — большай, чым дзеяньні тэрарыстычных арганізацый, арганізаванай злачыннасьці або экстрэмісцкіх сіл у самой краіне. Акрамя кібэратакі на чэскае МЗС, чэскія спэцслужбы абвінавачваюць Расею ў рэалізацыі на тэрыторыі краіны «гібрыднай стратэгіі», накіраванай на паслабленьне NATO і ЭЗ. Гаворка ідзе, акрамя шпіянажу, таксама пра імкненьне атрымаць пад свой кантроль шэраг ключавых прадпрыемстваў і кампаній, а таксама пра арганізацыю інфармацыйных кампаній у інтарэсах Масквы.

У дакладзе адзначаецца непрапарцыянальна вялікая колькасьць пэрсаналу расейскай амбасады ў Празе. Контрвыведка Чэхіі перакананая, што частка расейскіх дыпляматаў зьвязаная са спэцслужбамі.

У дакумэнце прыведзеныя падрабязнасьці кібэратакі, арганізаванай, як сьцьвярджаецца, ФСБ і расейскай вайсковай выведкай, пры якой хакеры атрымалі доступ да электроннай пошты 150 супрацоўнікаў МЗС.

Улады Расеі пакуль не камэнтавалі абвінавачаньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG