Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін рэзка раскрытыкаваў зьнешнюю палітыку ЗША за апошнія два дзесяцігодзьдзі, падкрэсьліўшы, што Вашынгтон, злоўжываючы сваімі магчымасьцямі, дэстабілізаваў Блізкі Ўсход і міжнародныя адносіны ў цэлым.
У Раду бясьпекі ААН ад наступнага году ўвойдуць Гвінэя, Кот-дʼІвуар, Кувэйт, Пэру і Польшча. У Раду бясьпекі ААН уваходзяць пяць пастаянных сяброў і 10 часовых. Іх склад штогод абнаўляецца напалову.
Кіраўніца францускага «Нацыянальнага Фронту» запусьціла сайт «Патрыятычная пазыка», на якім зьбірае грошы на фінансаваньне перадвыбарчай кампаніі. Як заявіла Марын Лё Пэн, ніводзін банк, ні францускі, ні замежны, не пагадзіўся даць крэдыт яе партыі перад парлямэнцкімі выбарамі.
Намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Валеры Міцкевіч абраны старшынём саюзу юрыстаў.
«Я асабіста наведаю Беларусь у ліпені, і мы працягнем дыялёг зь міністрам замежных спраў і зь іншымі прадстаўнікамі ўраду», — сказаў Радыё Свабода міністар замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.
Пра гэта заявіў юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч падчас сустрэч у Жэнэве з дэлегатамі шэрагу краін — сяброў Рады па правах чалавека ААН.
Улады Чарнагорыі закрылі ўезд на тэрыторыю краіны для 149 грамадзян Расеі і Ўкраіны, зьвязаных з анэксіяй Крыму і вайсковым канфліктам у Данбасе. Пра гэта паведамляюць газэты Blic і Pobjeda.
Адносіны Расеі і ЗША знаходзяцца на ніжэйшай рысе ад часоў халоднай вайны. Пра гэта заявіў у пятніцу прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, выступаючы на сустрэчы бізьнесоўцаў дзьвюх краінаўу часе Пецярбурскага эканамічнага форуму.
Магілёўскі гарвыканкам прывёў у адпаведнасьць з рашэньнямі ўраду сваё рашэньне аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемствах у горадзе. Чыноўнікі дазволілі арганізатарам не заключаць дамовы зь міліцыяй, але пакінулі патрабаваньне мець такія дамовы з мэдыкамі і камунальнікамі.
Пададзеныя на конкурс праекты памятнага знаку ў Курапатах разгледзіць спэцыяльна створаная грамадзкая працоўная група пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара газэты «Советская Белоруссия» Паўла Якубовіча.
Няма доказаў, што расейскія хакеры датычныя да кібэратакі на перадвыбарчы штаб прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона падчас яго нядаўняй выбарчай кампаніі. Пра гэта ў інтэрвію Associated Press заявіў кіраўнік Нацыянальнага агенцтва бясьпекі інфармацыйных сыстэм Францыі Гіём Пупар.
«Залежачы эканамічна ад кагосьці, вы будзеце залежныя і ва ўсім астатнім», — заявіў кіраўнік дыпмісіі ЗША ў Беларусі Робэрт Райлі на міжнароднай канфэрэнцыі «Эканамічная бясьпека ў глябалізаваным сьвеце».
Калі група вайскоўцаў з чатырох або больш чалавек едзе транзытам празь Літву, яны лічацца вайсковым атрадам, таму для іх патрабуецца дазвол на праезд празь Літву. Такога дазволу ў расейскіх вайскоўцаў не было.
Анастасія Дарафеева перакананая, што заява Трампа выхад ЗША з Парыскага пагадненьня мабілізавала астатні сьвет.
Беларуская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч названая ў ліку падпісантаў «Праскага звароту за аднаўленьне дэмакратыі». Зварот прынялі ўдзельнікі заснаванага Вацлавам Гаўлам «Форуму-2000».
Прэзыдэнт Вэнесуэлы Нікаляс Мадура заявіў пра намер правесьці рэфэрэндум аб стварэньні Канстытуцыйнай асамблеі, якая павінна замяніць цяперашні нацыянальны парлямэнт, паведамляе BBC.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей выступіў на адкрыцьці міжнароднай канфэрэнцыі «Менскі дыялёг».
У хуткім часе міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей будзе абмяркоўваць сытуацыю вакол справы «Белага легіёну» з замежнымі амбасадраамі. Пра гэта ён заявіў падчас міжнароднай канфэрэнцыі «Менскі дыялёг».
Міністар замежных спраў Уладзімер Макей ня можа пацьвердзіць патаненьне шэнгенскіх візаў з 1 студзеня 2018 году. Пра гэта ён заявіў на міжнароднай канфэрэнцыі «Менскі дыялёг».
Адмова ад Парыскага пагадненьня шкодзіць ня толькі ЗША, але і ўсяму сьвету, заявіў заснавальнік SpaceX Ілан Маск. Вядомы ў сьвеце бізнэсоўца і інаватар паведаміў пра рашэньне пакінуць экспэртныя рады пры прэзыдэнце ЗША.
Эўрапейскія лідэры выказалі абурэньне рашэньнем прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб выхадзе Штатаў, якія займаюць другое ў сьвеце месца ў забруджаньні навакольнага асяродзьдзя, з Парыскага пагадненьня пра клімат.
Упраўленьне барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкаму паведаміла пра раскрыцьцё буйной карупцыйнай схемы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў пра выхад ЗША з Парыскага пагадненьня аб супрацьдзеяньні глябальнаму пацяпленьню. Пагадненьне ўхвалілі ў Парыжы ў 2015 годзе дзясяткі дзяржаваў, якія зьяўляюцца асноўнымі забруджвальнікамі атмасфэры парніковымі газамі.
Суд у расейскім Чалябінску пастанавіў спыніць прымусовае лячэньне ў псыхіятрычнай лякарні Аляксея Марошкіна, асуджанага за заклікі да стварэньня «Ўральскай народнай рэспублікі» — паводле аналёгіі з ДНР і ЛНР ва Ўкраіне.
Упраўленьне міністэрства фінансаў ЗША па замежных актывах 1 чэрвеня назвала шэсьць юрыдычных і тры фізычныя асобы, зьвязаныя з разьвіцьцём вайсковага патэнцыялу Паўночнай Карэі.
У Кіеве адбыўся напад на байцоў дабраахвотніцкага батальёну імя Джахара Дудаева Аміну Акуеву і яе мужа Адама Асманова, паведаміў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Арцём Шаўчэнка.
Паводле прадстаўніка «Яндекс», работнікам украінскіх офісаў прапануюць пераехаць у філіялы ў іншых краінах.
Магілёўскі актывіст прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі адзначыў Міжнародны дзень абароны дзяцей зборам подпісаў у абарону правоў Мікалая Лукашэнкі.
«Дапушчэньні, што Расея плянуе пакінуць частку свайго кантынгенту на тэрыторыі Беларусі пасьля сумесных вучэньняў „Захад-2017“, не адпавядаюць рэальнасьці», — сказаў Інтэрфаксу дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі Рыгор Рапота.
Кіраўніцтва Менгарвыканкаму пацікавілася ў «Гавары праўду», якую вуліцу сталіцы яны перайменавалі б у гонар Быкава. Пра такі эпізод зь сёньняшняй сустрэчы лідэраў грамадзкай арганізацыі з намесьнікам старшыні сталічнага гарвыканкаму Ігарам Юркевічам Свабодзе сказала Тацяна Караткевіч.
Лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін атрымаў адказ з прэзыдэнцкай адміністрацыі на свае прапановы аб пераходзе на зьмешаную сыстэму выбараў дэпутатаў у Беларусі.
Дональд Трамп скарыстаўся правам вета, якое дазваляе яму адкласьці перанос амбасады ЗША з Тэль-Авіва ў Ерусалім. Пра гэта са спасылкай на сайт NYTimes паведамляе newsru.co.il
На якой мове беларусы хочуць атрымліваць інфармацыю: па-беларуску, па-расейску або, можа, на іншай мове? Ці ёсьць розьніца, на якой мове працуюць СМІ?
Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказала прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у чацьвер назваў амэрыканскага калегу Дональда Трампа прамым і шчырым, перадае «Интерфакс» са спасылкай на агенцтва «Блумбэрг».
Катарскі тэлеканал Al Jazeera English прадставіў дакумэнтальны фільм «Беларуская вясна — людзі і ўлада», створаны рэжысэрам «Аль-Джазіры» Гленам Элісам і беларускай журналісткай Кацярынай Барушкай.
Дэпутатка Ганна Канапацкая заявіла, што не давала згоды на ўзнагароджаньне граматай міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча.
Самай міралюбнай у рэйтынгу ад 2008 году застаецца Ісьляндыя, сьледам — Новая Зэляндыя, Партугалія, Аўстрыя і Данія, самымі ваяўнічымі — Сырыя, Афганістан, Ірак, Паўднёвы Судан і Емэн.
Сэрбія не плянуе ўступаць у NATO і мае намер нарошчваць узаемадзеяньне з Расеяй, заявіў у чацьвер выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Сэрбіі, кіраўнік МЗС гэтай краіны Івіца Дачыч.
Пракуратура Чачні запатрабавала заблякаваць доступ да апублікаваных у сеціве карыкатур з францускага сатырычнага часопіса «Charlie Hebdo» на тэму перасьледу геяў у рэспубліцы.
Папулярная амэрыканская вядоўца гумарыстычнага шоў Кэці Грыфін пазбаўленая кантракту з тэлекампаніяй CNN за відэа з выявай адрэзанай галавы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Былы кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Аляксандар Косінец 30 траўня, праз 176 дзён пасьля звальненьня з пасады з фармулёўкай «у сувязі зь пераходам на іншую працу» быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі.
Пэнтагон дамагаецца ад адміністрацыі Трампа павелічэньня колькасьці амэрыканскіх войскаў у краіне яшчэ на 5 тысяч салдат.
Злучаныя Штаты зрабілі ў аўторак першае пасьпяховае выпрабаваньне новага тыпу супрацьракетнай сыстэмы, якая перахапіла вучэбную цэль над Ціхім акіянам. Тэст адбываўся ва ўмовах блізкіх да баявых.
Мяркуецца, што ўжо на наступным тыдні былы дырэктар ФБР Джэймс Коўмі выступіць перад спэцыяльным камітэтам Сэнату ЗША ў справах выведкі.
Генэральны консул Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Яанус Кірыкмяэ і кіраўнік пскоўскай канцылярыі Генэральнага консульства Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Катрын Канарык прызнаныя ў Расеі пэрсонамі нон грата.
«Пасьля таго, што Расея зрабіла з украінцамі, ідэя «славянскага саюзу» стала нерэалістычнай на доўгі час», — кажа міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі на просьбу карэспандэнта Свабоды пракамэнтаваў зьвесткі з Фэйсбуку пра тое, што ангельскаму журналісту Філіпу Ўорвіку забаранілі прыяжджаць у Беларусь цягам 3 гадоў.
Брытанская паліцыя мяркуе, што выканаўца тэракту ў Манчэстэры Салман Абэдзі дзейнічаў у адзіночку. Як паведамляе газэта The Guardian, на гэта паказваюць вынікі расьсьледаваньня.
Пецярых супрацоўнікаў амбасады Малдавіі ў Расеі вышлюць з краіны, што стане мерай у адказ на высылку расейскіх дыпляматаў з Кішынёва.
Загрузіць яшчэ