Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: мандат спэцдакладчыка ААН па Беларусі трэба працягнуць


Спэцыяльны дакладчык ААН у правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці
Спэцыяльны дакладчык ААН у правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці

Пра гэта заявіў юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч падчас сустрэч у Жэнэве з дэлегатамі шэрагу краін — сяброў Рады па правах чалавека ААН.

«Падчас сустрэч мы даводзілі сваю пазыцыю, што для краіны неабходна працягнуць мандат спэцдакладчыка. Сытуацыя ў Беларусі, на жаль, не палепшылася, а нават значна пагоршылася на працягу сакавіка, красавіка і траўня гэтага году. І ўлады вярнуліся да больш жорсткіх формаў рэпрэсій у дачыненьні да грамадзянаў», — цытуе «Вясна» Валянціна Стэфановіча. Паводле праваабаронцы, мандат важны яшчэ і таму, што Беларусь не ўваходзіць у Раду Эўропы і з гэтай прычыны знаходзіцца па-за рэгіянальнай сыстэмай абароны правоў чалавека. Таму ААН — гэта адзіны міжнародны мэханізм, які магчыма выкарыстоўваць для кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека.

«І мы падкрэсьлівалі, што ўлады Беларусі вельмі сэлектыўна супрацоўнічаюць з ААН: ня лічаць рашэньні Камітэту ААН па правах чалавека абавязковымі для выкананьня дзяржавай, не прызнаюць яго працэдуры, у краіну не запрашаюць ня толькі спэцдакладчыка, але і тэматычных дакладчыкаў. З гэтага пункту гледжаньня мы лічым, што трэба заклікаць Беларусь да больш шчыльнага супрацоўніцтва ў межах сваіх міжнародных дамоўных абавязаньняў», — кажа Стэфановіч.

Belarus - Press conference of Belarusan Helsinki Committee members Valyantsin Stefanovich and Aleh Hulak, 11Dep2015
Belarus - Press conference of Belarusan Helsinki Committee members Valyantsin Stefanovich and Aleh Hulak, 11Dep2015

14 чэрвеня на 35-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека будзе прадстаўлены даклад спэцдакладчыка Міклаша Харасьці. Пасьля гэтага ў Радзе павінна адбыцца галасаваньне аб падаўжэньні мандату спэцдакладчыка ААН па Беларусі.

Прадстаўнік беларускага Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык заявіў, што пазыцыя афіцыйнага Менску адносна дакладу і спэцдакладчыка не зьмянілася — «ён не ўяўляе ніякай каштоўнасьці для Рэспублікі Беларусь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG