Ігар Каляпін, які прадстаўляе незалежную расейскую арганізацыю «Камітэт супраць катаваньняў», напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што Мурада Амрыева вызваляюць з-пад варты.
Члены праўладнага Савету па правах чалавека пры кіраўніку Чачні сустрэліся з Мурадам Амрыевым. Цяпер ён знаходзіцца ў аддзеле паліцыі Старапрамыслоўскага раёну. Паводле іх, у Амрыева няма скаргаў на супрацоўнікаў паліцыі.
Асноўны бэнэфіцыяр «Уралкалія» Дзьмітры Мазепін разьлічвае ў бліжэйшыя дні абмеркаваць з Аляксандрам Лукашэнкам аднаўленьне супрацоўніцтва па продажы хлёркалію. Пра гэта ён заявіў падчас агляду прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным расейскага павільёну на «ЭКСПА-2017» у Астане.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі адмовіўся прадставіць Беларускай асацыяцыі журналістаў пералік «асабліва рэжымных і рэжымных абʼектаў, якія забаронена фатаграфаваць». Копія адказу публікуецца на сайце журналісцкай арганізацыі.
Мурад Амрыеў і незалежнасьць Беларусі этапаваныя ў Расею на адным аўтамабілі. Так пракамэнтаваў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі высылку чачэнскага спартоўца Мурада Амрыева, які заяўляў пра катаваньні ў паліцыі Чачэніі з прычыны кроўнай помсты пакрыўджанага сілавіка.
Кіраўнік Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер лічыць, што Злучаныя Штаты больш не зацікаўленыя ў забесьпячэньні бясьпекі Эўропы. Ён выступіў на канфэрэнцыі ў Празе ў падтрымку ўмацаваньня супрацоўніцтва краінаў Эўразьвязу ў сфэры абароны.
Бюст расейскаму генэралу Міхаілу Чарняеву — выдаўцу газэты «Русский мир», якая трымалася пазыцыяў манархізму і панславізму — адкрылі ў вёсцы Лыскоўшчына, што ў Круглянскім раёне.
Аляксандар Лукашэнка бярэ ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця міжнароднай спэцыялізаванай выставы «ЭКСПА-2017» у Астане. Паведамляецца, што беларускі павільён афіцыйна пачне працаваць 10 чэрвеня.
9 чэрвеня на расейскім тэлеканале «Дождь» прайшла жывая лінія зь беларускай нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч.
Палітык патрабуе зьвярнуць увагу на ўмовы ўтрыманьня пад вартай, якія парушаюць артыкул 7 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах «Забарона катаваньняў і жорсткага бесчалавечнага абыходжаньня ці пакараньняў, якія прыніжаюць чалавечую годнасьць».
Праваабаронца цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч пракамэнтаваў перадачу Мурада Амрыева расейскім спэцслужбам, а далей — чачэнскай паліцыі. У выніку, мяркуе ён, існуе пагроза жыцьцю спартоўца.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў паказаньні экс-дырэктара ФБР Джэймса Коўмі перад сэнацкім камітэтам у справах выведкі «хлусьнёй» і раскрыцьцём сакрэтнай інфармацыі. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.
Беларусь па-ранейшаму застаецца самай дружалюбнай краінай для Расеі, але сваім сябрам яе лічаць ужо менш за палову расейцаў.
Цэнтар усходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту абвясьціў набор студэнтаў зь Беларусі, адлічаных з ВНУ з палітычных прычын, на бакаляўраўскія і магістарскія праграмы паводле стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага на 2017–18 навучальны год.
Мэй створыць кааліцыю з Дэмакратычнай юніянісцкай партыяй Паўночнай Ірляндыі. Пра гэта яна заявіла, выступаючы з прамовай у сваёй рэзыдэнцыі на Даўнінг-стрыт.
Тры тысячы расейскіх вайскоўцаў возьмуць удзел у сумесных манэўрах “Захад-2017”, якія пройдуць у Беларусі ў верасьні, і будуць выведзеныя адразу пасьля заканчэньня манэўраў, ужо ў верасьні, заявіў пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў
«На тэрыторыі Беларусі яго няма. Ён яшчэ ўчора быў перададзены прадстаўнікам праваахоўных органаў Расейскай Фэдэрацыі», – пацьвердзілі Свабодзе ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкаму інфармацыю пра перадачу Амрыева расейцам.=
Дэмакратычныя актывісты Гомля на сустрэчы зь лідэрам Беларускага нацыянальнага кангрэсу, экс-кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Мікалаем Статкевічам аднагалосна падтрымалі прапанову працягнуць вулічныя грамадзкія акцыі.
Верхняя палата парлямэнту Японіі ўхваліла закон аб зрачэньні пасаду для 83-гадовага імпэратара Акіхіта, перадае Reuters. Такое здарылася ўпершыню за роўна 200 гадоў.
У выніку пазачарговых парлямэнцкіх выбараў у Вялікай Брытаніі ніводная партыя не атрымлівае парлямэнцкай большасьці.
У Вялікай Брытаніі на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, паводле зьвестак экзытполаў, перамагаюць кансэрватары, якія, аднак, губляюць абсалютную большасьць.
Паводле «Выборчай», гэтую інфармацыю пачулі амбасадары краінаў Цэнтральнай Эўропы на сустрэчы ў офісе прэзыдэнта Анджэя Дуды. Чатыры дыпляматычныя крыніцы пацьвердзілі гэта газэце.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ніколі не патрабаваў ад былога кіраўніка ФБР Джэймса Коўмі асабістай адданасьці, заявіў асабісты адвакат Трампа Марк Касовіц.
Сёньня ў камітэце Сэнату ЗША па выведцы адбыліся слуханьні з удзелам экс-кіраўніка ФБР Джэймса Коўмі. На нашым сайце вялася жывая трансьляцыя слуханьняў.
Лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч атрымаў паведамленьне пра спыненьне крымінальнай справы па частцы 3 артыкула 293 «Арганізацыя масавых беспарадкаў» з прычыны «адсутнасьці ў дзеяньні складу злачынства».
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што падтрымлівае ідэю правядзеньня рэфэрэндуму, на якім палякі змогуць выказацца наконт прыёму Польшчай уцекачоў.
Былы дырэктар ФБР Джэймс Коўмі ўпэўнены ва ўмяшаньні Расеі ў хаду прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей 13–15 чэрвеня наведае Гішпанію. Пра гэта сёньня паведаміў прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык на брыфінгу ў Менску.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык сёньня на брыфінгу адказаў на пытаньне, як у зьнешнепалітычным ведамстве ацэньваюць выказваньні высокіх літоўскіх палітыкаў пра стан літоўска-беларускіх дачыненьняў.
Аўтары законапраекту вызначылі, што асноўнымі прынцыпамі зьнешняй палітыкі Ўкраіны зьяўляецца паглыбленьне супрацоўніцтва з NATO з мэтай набыцьця сяброўства ў альянсе.
Паводле дыплямата, міжурадавае пагадненьне аб узаемным прызнаньні візаў, выдадзеных грамадзянам трэціх краін, можа быць падпісана да канца году.
Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі атрымаў ліст з КДБ Беларусі, у якім паведамляецца пра спыненьне крымінальнай справы па частцы 3 артыкула 293 «з-за адсутнасьці ў дзеяньнях складу злачынства».
Краіны Пэрсыдзкай затокі, якія на гэтым тыдні разарвалі дыпляматычныя адносіны з Катарам, абвінаваціўшы яго ў фінансаваньні тэрарызму, распрацоўваюць сьпіс патрабаваньняў, якія Катар павінен выканаць для нармалізацыі адносінаў.
Перад камітэтам па выведцы Сэнату ЗША 8 чэрвеня выступае былы дырэктар Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў Джэймс Коўмі, звольнены ў мінулым месяцы прэзыдэнтам Дональдам Трампам.
13–16 чэрвеня Менск будзе прымаць буйны экалягічны форум — нараду бакоў Канвэнцыі Эспо. Гатовасьць узяць удзел у мерапрыемстве пацьвердзілі 200 дэлегацый з 45 краін, якія ратыфікавалі пагадненьне.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка перадаў прэзыдэнту Казахстану Нурсултану Назарбаеву копіі архіўных дакумэнтаў адносна ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
У чацьвер у Сэнаце ЗША пройдуць слуханьні з удзелам былога дырэктара ФБР Джэймса Коўмі, які быў звольнены з пасады прэзыдэнтам Трампам.
Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Андрэй Каўтуха адхілены ад працы, але не арыштаваны.
Вярхоўная Рада Ўкраіны пры падтрымцы 276 дэпутатаў з 357 прысутных на сэсіі ўхваліла заканадаўчыя ініцыятывы аб паглыбленьні супрацоўніцтва з Паўночнаатлянтычным альянсам (NATO) з мэтай набыцьця сяброўства ў гэтай арганізацыі.
Магілёўскія актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі патрабуюць ад гарвыканкаму, каб той скасаваў рашэньне аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.
8 чэрвеня распачынаецца візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. Як інфармуе прэсавая служба, ён возьме ўдзел у пасяджэньні Савету кіраўнікоў дзяржаў — чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), дзе ён зьбіраецца выступіць.
Выбары былі прызначаныя менш як два месяцы таму. Мэтай прэмʼер-міністра і лідэра кансэрватараў Тэрэзы Мэй было забясьпечыць парлямэнцкую большасьць для сваёй партыі, у тым ліку і каб хутчэй узгадняць дэталі выхаду краіны з Эўразьвязу.
У чацьвер 8 чэрвеня звольнены дырэктар ФБР Джэймс Коўмі зьбіраецца расказаць камітэту Сэнату ў пытаньнях выведкі пра тое, што прэзыдэнт Дональд Трамп прасіў яго «праявіць ляяльнасьць».
Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэй Каўтуха нібыта адхілены ад працы, і праваахоўнікі праводзяць у дачыненьні яго праверку, паведамляе Tut.by са спасылкай на неназваныя крыніцы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў адваката Крыстафэра Рэя новым дырэктарам ФБР. На ацэнку аглядальнікаў, аўтарытэт Рэя высокі сярод заканадаўцаў ад абедзьвюх партыяў, і ягоная кандыдатура будзе бязь цяжкасьцяў ухваленая Сэнатам.
Былы дырэктар Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША Джэймс Коўмі пацьвердзіў паведамленьні СМІ аб тым, што прэзыдэнт Дональд Трамп прасіў яго адступіць ад расьсьледаваньня сувязяў з Расеяй былога дарадцы па нацыянальнай бясьпецы Майкла Фліна.
Нагадваючы пра неабходнасьць супрацоўнічаць зь міжнароднымі мэханізмамі, Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека раскрытыкаваў улады Беларусі, КНДР, Эрытрэі, Ізраілю і Ірану за адмову прызнаваць мандат спэцыяльных дакладчыкаў ААН.
Папярэднія дзьве справаздачы Беларусь не дазволіла публікаваць цалкам, таму GRECO публікавала іх рэзюмэ. Беларусь часткова выканала толькі адну з 20 рэкамендацыяў па барацьбе з карупцыяй.
Да 2015 года Малдова лічылася пасьпяховым прыкладам таго, як постсавецкая краіна інтэгруецца з Эўразьвязам. Але карупцыйны скандал з кіроўнай праэўрапейскай партыяй дазволіў прыйсьці да ўлады прарасейскаму палітыку Ігару Дадону. На думку экспэртаў, сам Эўразьвяз вінаваты ў тым, што Малдова цяпер мяняе курс на ўсход.
Загрузіць яшчэ