Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом абдумвае пытаньне аб павелічэньні вайсковага кантынгенту ў Аўганістане


Ілюстрацыйнае фота. Амэрыканскі вайскоўца ў Аўганістане, 2010 год
Ілюстрацыйнае фота. Амэрыканскі вайскоўца ў Аўганістане, 2010 год

Пэнтагон дамагаецца ад адміністрацыі Трампа павелічэньня колькасьці амэрыканскіх войскаў у краіне яшчэ на 5 тысяч салдат.

Апошні тэракт у Кабуле, які забраў жыцьці каля 90 чалавек, паставіў пад сумнеў посьпех пляну аднаўленьня міру ў Аўганістане. «З аднаго боку, гэта нагадвае нам, што місія ЗША па-ранейшаму сутыкаецца зь цяжкасьцямі, — прыводзіць агенцтва ABC словы аналітыка Інстытуту Брукінгса Майкла О’Хэнлона. — З другога боку, гэта нагадвае, што, якія б монстры нам ні супрацьстаялі, мы ня маем права прайграваць у гэтай вайне».

На думку часткі экспэртаў, падзеі ў Аўганістане падмацоўваюць пазыцыю тых дарадцаў Дональда Трампа, якія спрабуюць пераканаць прэзыдэнта ў тым, што зрушыць шалю на бок амэрыканцаў можна, калі павялічыць вайсковы кантынгент ЗША ў гэтай краіне на 3-5 тыс. салдат.

Вайна ў Аўганістане зьяўляецца самай працяглай ваеннай кампаніяй у гісторыі Злучаных Штатаў. Прайшло ўжо амаль 16 гадоў з моманту, калі вайсковыя падразьдзяленьні ЗША былі адпраўленыя ў Аўганістан пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 году, арганізаваных і ажыцьцёўленых групоўкай «Аль-Каіда».

Цяпер, калі ісламісцкі рух Талібан зноў адваяваў кантроль над 40% тэрыторыі Аўганістану, дарадцы Трампа — у першую чаргу з Пэнтагону — схільныя лічыць, што ў дадатак да 8 тыс. амэрыканскіх вайскоўцаў, дысьлякаваных у краіне сёньня, трэба адправіць туды падмацаваньне памерам да 5 тыс. салдат і афіцэраў. Аднак пытаньне аб тым, ці адаб’ецца кардынальна такое нарошчваньне сілаў на посьпеху апэрацыі, пакуль застаецца адкрытым для дэбатаў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG