Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская паліцыя: нападнік ў Манчэстэры дзейнічаў адзін


Салман Абэдзі, які падарваў сябе на канцэрце ў Манчэстэры.
Салман Абэдзі, які падарваў сябе на канцэрце ў Манчэстэры.

Брытанская паліцыя мяркуе, што выканаўца тэракту ў Манчэстэры Салман Абэдзі дзейнічаў у адзіночку. Як паведамляе газэта The Guardian, на гэта паказваюць вынікі расьсьледаваньня.

У той жа час паліцыя дагэтуль не выключае, што Абэдзі быў часткай падпольнай сеткі экстрэмістаў.

У цяперашні час службы бясьпекі спрабуюць адсачыць апошнія перамяшчэньні Абэдзі перад тэрактам. 18 траўня ён вярнуўся ў Брытанію зь Лібіі. Паліцыя вывучае камэры назіраньня і тэлефонныя званкі сьмяротніка.

На мінулым тыдні паліцыя абвясьціла, што да выбуху ў Манчэстэры датычная цэлая тэрарыстычная сетка. Паводле словаў кіраўніка брытанскага МУС Эмбэр Рад, напад быў добра сплянаваны.

Ахвярамі тэракту ў Манчэстэры 22 траўня сталі 22 чалавекі, больш за сто — параненыя. Цяпер паводле падазрэньня ў датычнасьці да тэракту пад вартай знаходзяцца 14 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG