Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША правялі пасьпяховае выпрабаваньне супрацьракетнай сыстэмы


Злучаныя Штаты зрабілі ў аўторак першае пасьпяховае выпрабаваньне новага тыпу супрацьракетнай сыстэмы, якая перахапіла вучэбную цэль над Ціхім акіянам. Тэст адбываўся ва ўмовах блізкіх да баявых.

Выпрабаваньне, як лічаць у Вашынгтоне, мае асаблівую важнасьць у сьвятле канфрантацыі паміж ЗША і Паўночнай Карэяй, якая ўзмацняецца. Пхеньян працягвае працы па стварэньні балістычнай ракеты, здольнай дасягнуць амэрыканскіх берагоў. Супрацоўнікі выведкі мяркуюць, што гэта можа адбыцца прыкладна празь пяць гадоў. Акрамя стварэньня самой ракеты такой дасягальнасьці КНДР трэба будзе зрабіць больш кампактным і ядзерны боезарад, які ракета нясе.

Да апошняга часу часткова або цалкам пасьпяховымі былі толькі пяць зь дзесяці выпрабаваньняў розных тыпаў амэрыканскіх супрацьракетных сыстэм. Зыходны варыянт супрацьракетнай сыстэмы быў разгорнуты ў ЗША 13 гадоў таму.

Амэрыканская сыстэма супрацьракетнай абароны павінна быць дастаткова разгалінаванай, каб супрацьстаяць магчымаму залпаваму пуску паўночнакарэйскіх ракет, лічаць ў Вашынгтоне. Акрамя таго, некаторыя з гэтых ракет, як мяркуецца, будуць узброеныя манэўраванымі боегалоўкамі, што паніжае верагоднасьць іх перахопу. Дадатковую цяжкасьць стварае пераход Паўночнай Карэі да выкарыстаньня цьвёрдага ракетнага паліва, якое значна скарачае час падрыхтоўкі ракеты да пуску.

Паводле інфармацыі газэты The New York Times, у 2014 годзе прэзыдэнт Абама ў імкненьні запаволіць прагрэс ракетна-ядзерных распрацовак КНДР санкцыянаваў мерапрыемствы па стварэньні электронных перашкодаў ракетным выпрабаваньням у Паўночнай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG