Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Канапацкая абурылася, што Шуневічу ўручылі грамату


Ганна Канапацкая

Дэпутатка Ганна Канапацкая заявіла, што не давала згоды на ўзнагароджаньне граматай міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча.

31 траўня на супольным пасяджэньні дзьвюх палатаў Нацыянальнага Сходу міністар Ігар Шуневіч атрымаў ганаровую грамату Нацсходу Беларусі «за дзейнасьць па забесьпячэньні правоў і свабодаў грамадзян».

«Як дэпутат Нацыянальнага сходу заяўляю — сваёй згоды на гэта ўзнагароджаньне я не давала, магчыма не давалі і іншыя дэпутаты. Праца міністэрства выклікае ўсё больш і больш пытаньняў, а ніяк ня грамат і падзяк», — напісала Канапацкая ў сваім фэйсбуку.

«Абуральна, што пасьля ўсяго, што здарылася гэтай вясной у нашай краіне, пасьля брутальных разгонаў мірных вулічных акцый міліцыяй, пасьля затрыманьняў паўтары сотні журналістаў, больш як тысячы мірных грамадзян, велізарнай колькасьці штрафаў і сутак арышту, нэгатыўнай рэакцыі на тое, што адбылося, эўрапейскіх краін, міністар унутраных спраў Шуневіч атрымлівае падзячную грамату ад імя Нацыянальнага сходу», — лічыць Ганна Канапацкая.

XS
SM
MD
LG