Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея высылае двух эстонскіх дыпляматаў


Нарва, Эстонія
Нарва, Эстонія

Генэральны консул Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Яанус Кірыкмяэ і кіраўнік пскоўскай канцылярыі Генэральнага консульства Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Катрын Канарык прызнаныя ў Расеі пэрсонамі нон грата «у адказ на непрыязныя дзеяньні Таліну ў дачыненьні да расейскіх дыпляматаў у Эстоніі», паведамляецца на сайце Міністэрства замежных справаў РФ.

Пад «непрыязнай акцыяй» маецца на ўвазе высылка Эстоніяй двух расійскіх дыпляматаў, пра якую ў МЗС РФ папярэдзілі, што яна не застанецца без наступстваў.

У сувязі з высылкай расійскіх дыпляматаў, 31 мая ў МЗС Расеі быў выкліканы амбасадар Эстонскай Рэспублікі ў Маскве Арты Хілпус.

«З расейскага боку зноў падкрэсьлена, дэструктыўная лінія эстонскіх уладаў непазьбежна самым нэгатыўным чынам адаб’ецца на двухбаковых адносінах. Уся адказнасьць за наступствы такой палітыкі ляжыць на эстонскай баку», — гаворыцца ў заяве расейскага МЗС.

Генэральнаму консулу РФ у Нарве Дзьмітрыю Казённаву і консулу Андрэю Сургаеву ўручылі ноту аб тым, што яны павінны пакінуць Эстонію, пасьля размовы з мэрам Ківіылі з нагоды помніка савецкім лётчыкам, якая, паводле эстонскіх СМІ, была «непаважлівая» ў дачыненьні да чыноўніка.

****

Адносіны паміж дзьвюма краінамі рэзка сапсаваліся ў апошнія некалькі гадоў: бакі ўзаемна абвінавачваюць адзін аднаго ў шпіянажы і арыштоўваюць людзей, якіх, абгрунтавана альбо не, лічаць чужымі агентамі.

У 2015 годзе супрацоўнікі ФСБ затрымалі супрацоўніка паліцыі бясьпекі Эстоніі Эстана Кохвэра, а суд у Расеі прызнаў яго вінаватым у шпіянажы, кантрабандзе зброі, яго незаконным нашэньні і незаконным перасячэньні мяжы. Кохвэр быў прысуджаны да 15 гадоў калёніі строгага рэжыму, але пазьней быў памяняны на расейскага агента Аляксея Дрэсэна, які адбываў пакараньне ў Эстоніі за перадачу Расеі сакрэтных дадзеных.

Пазьней у Расеі быў арыштаваны бізнэсовец Райва Сусі, які займаўся зборкай, рамонтам, абслугоўваньнем і продажам навучальных рэактыўных самалётаў. Расейскія спэцслужбы таксама абвінавацілі яго ў шпіянажы.

У адказ на гэта ў лютым 2016 году за супрацоўніцтва са спэцслужбамі Расеі ў Эстоніі былі асуджаныя тры чалавекі. Расея адказала тым, што арыштавала ў Пецярбургу Арсэна Мардалейшвілі, які ў Эстоніі быў асобай без грамадзянства. Як сьцьвярджаюць у ФСБ, ён зьбіраў для Эстоніі сакрэтныя зьвесткі аб узброеных сілах Расеі на заданьне эстонскай паліцыі. Пазьней ён быў прысуджаны да 11 гадоў калёніі.

Апошні інцыдэнт адбыўся ў траўні 2017 году. Грамадзянін Расеі Арцём Зінчанка атрымаў пяць гадоў турмы за супрацоўніцтва з вайсковай выведкай Расеі. Як сьцьвярджаюць эстонскія сьледчыя, ГРУ завэрбавалі Зінчанку ў 2009 годзе, і ўвесь гэты час ён зьбіраў інфармацыю пра абʼекты дзяржбясьпекі і жыцьцёва важныя абʼекты на тэрыторыі Эстоніі і фіксаваў рух вайсковай тэхнікі Сіл абароны Эстоніі і NATO на тэрыторыі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG