Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслы Эўразьвязу ўхвалілі перадачу Ўкраіне звышпрыбыткаў ад замарожаных расейскіх актываў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Раней такую магчымасьць дапускаў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц.

8 траўня паслы краін Эўразьвязу ўхвалілі перадачу Ўкраіне звышпрыбыткаў ад замарожаных на тэрыторыі Эўразьвязу расейскіх фінансавых актываў. Пра гэта ў сваім твітэры паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

Каля 70% усіх расейскіх актываў, сканцэнтраваных на Захадзе, захоўваюцца ў цэнтральным дэпазытарыі каштоўных папер Euroclear у Бэльгіі. Размова ідзе аб каштоўных паперах і грашовых сродках расейскага Цэнтрабанку на суму, эквівалентную 190 мільярдам эўра (204,67 мільярда даляраў).

Раней сёньня паслы краінаў ЭЗ далі зялёнае сьвятло на перадачу нелетальнай дапамогі Грузіі ў памеры 30 мільёнаў эўра. Дапамогу перададуць Грузіі праз Эўрапейскі фонд міру. Гэта той самы мэханізм, якім забясьпечваецца аплата зброі для ўкраінскага войска.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG