Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадура абвесьціў рэфэрэндум пра новую канстытуцыю Вэнэсуэлы


Прэзыдэнт Вэнесуэлы Нікаляс Мадура заявіў пра намер правесьці рэфэрэндум аб стварэньні Канстытуцыйнай асамблеі, якая павінна замяніць цяперашні нацыянальны парлямэнт, паведамляе BBC.

Новы заканадаўчы орган, па ідэі Мадуры, будзе валодаць паўнамоцтвамі па зьмяненьні канстытуцыі краіны. У дзеючым парлямэнце большасьць мае апазыцыя, якая раней заклікала Мадуру сысьці ў адстаўку. Праціўнікі Мадуры выступаюць супраць прапанаванай ім рэформы, лічачы, што галоўная яе мэта — сканцэнтраваць уладу ў руках прэзыдэнта.

Палітычная барацьба ў Вэнэсуэле разгортваецца на фоне бесьперапынных акцыяў пратэсту. Удзельнікі масавых антыўрадавых пратэстаў абвінавачваюць Мадура ў цяжкім эканамічным становішчы краіны. Крызыс прывёў да перабояў з пастаўкамі энэргіі, дэфіцыту тавараў першай неабходнасьці і гіпэрінфляцыі, якая, па прагнозах МВФ, у 2018 годзе год можа скласьці 1660%.

Прыхільнікі прэзыдэнта, у сваю чаргу, абвінавачваюць апазыцыйных актывістаў у спробе арганізаваць дзяржаўны пераварот.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG