Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін папрасіў амэрыканскі бізнэс дапамагчы наладзіць дыялёг з ЗША


Адносіны Расеі і ЗША знаходзяцца на ніжэйшай рысе ад часоў халоднай вайны. Пра гэта заявіў у пятніцу прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, выступаючы на сустрэчы бізьнесоўцаў дзьвюх краінаўу часе Пецярбурскага эканамічнага форуму.

Паводле Пуціна, Масква і Вашынгтон падтрымліваюць адносіны на міжнародных пляцоўках, але падмурак узаемнага супрацоўніцтва разбураны. Пры гэтым ён запэўніў, што Расея будзе весьці дыялёг з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, і папрасіў амэрыканскі бізнэс дапамагчы ў гэтым.

Раней у інтэрвію францускай газэце «Фігаро» расейскі лідэр сказаў, што прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу вельмі складана прасоўваць новыя ідэі з-за моцнага ціску бюракратыі. Аднак Пуцін адчувае стрыманы аптымізм адносна магчымасьці дамовіцца з адміністрацыяй Трампа.

Спэцслужбы ЗША абвінавачваюць Расею ва ўмяшаньні ў выбары амэрыканскага прэзыдэнта ў 2016 годзе. У Вашынгтоне заяўлялі, што Пуцін мог асабіста распарадзіцца аб арганізацыі хакерскіх нападаў на сэрвэры палітычных груп, зьвязаных з Дэмакратычнай партыяй. Крэмль абвяргае абвінавачваньні. Раней ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да Расеі за анэксію Крыма і дачыненьне да ваеннага канфлікту ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG