Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея вырашыла выслаць пяць малдаўскіх дыпляматаў


Амбасада Расеі ў Кішынёве.

Пецярых супрацоўнікаў амбасады Малдавіі ў Расеі вышлюць з краіны, што стане мерай у адказ на высылку расейскіх дыпляматаў з Кішынёва.

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь» са спасылкай на МЗС Расеі.

У паведамленьні расійскага міністэрства гаворыцца, што ў сераду, 31 траўня, дарадцу-пасланца пасольства Малдавіі ў Расеі запрасілі ў МЗС і яму была ўручана адпаведная нота. Малдаўскія дыпляматы павінны пакінуць Расею ў трохдзённы тэрмін.

29 траўня Малдова прызнала пэрсонамі нон-грата пецярых расейскіх дыпляматаў. Хто менавіта быў высланы, не паведамлялася, аднак агенцтва «Інтэрфакс» ўдакладняла, што сярод тых, хто пакінуў краіну, — памочнік вайсковага аташэ амбасады Расеі ў Малдовы Аляксандр Грудзін. У сакавіку сёлета спэцслужбы Малдовы абвінавацілі яго ў вярбоўцы і атрыманьні сакрэтнай інфармацыі ад экс-дэпутата малдаўскага парлямэнту Юрыя Балбачану.

У пачатку сакавіка ўрад Малдовы вырашыў адклікаць амбасадара краіны ў Расеі Дзьмітрыя Брагіша. Як пісаў «Коммерсант», адкліканьне магло быць зьвязана з супрацьстаяньнем прэзыдэнта Ігара Дадона з урадам у Кішынёве.

XS
SM
MD
LG