Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп адклаў перанос амбасады ЗША ў Ерусалім


Дональд Трамп скарыстаўся правам вета, якое дазваляе яму адкласьці перанос амбасады ЗША з Тэль-Авіва ў Ерусалім. Пра гэта са спасылкай на сайт NYTimes паведамляе newsru.co.il

У ходзе сваёй перадвыбарнай кампаніі Дональд Трамп абяцаў зрабіць тое, што да яго на працягу 22 гадоў не рашаліся зрабіць яго папярэднікі на пасадзе прэзіыэнта: перанесьці амбасаду ў Ерусалім, надаўшы такім чынам гораду афіцыйны статус сталіцы. У Ізраілі да апошняга моманту спадзяваліся, што Трамп пры першай жа магчымасьці стрымае сваё слова. У чацьвер, 1 чэрвеня, сайт Маарыў напісаў, што ў панядзелак, 29 траўня, Біньямін Нэтаньягу распачаў апошнюю спробу паўплываць на рашэньне Дональда Трампа, патэлефанаваўшы амбасадару ЗША ў Ізраілі Дэвіду Фрыдману.

NYTimes піша, што пазыцыя Дональда Трампа зьмянілася пасьля візфту ў Вашынгтон караля Ярданіі Абдалы II, які, па ўсёй бачнасьці, патлумачыў прэзыдэнту ЗША, што яго рашэньне можа мець нэгатыўныя наступствы для ўсяго Блізкага Ўсходу і сарве яго намаганьні па вырашэньні палестына-ізраільскага канфлікту.

«Закон аб Ерусаліме» быў зацьверджаны Кангрэсам ЗША ў 1995 годзе. У ім гаворыцца, што ЗША прызнаюць Ерусалім адзінай і непадзельнай сталіцай Ізраілю. У адпаведнасьці з законам, амэрыканская амбасада павінна была пераехаць у Ерусалім не пазьней за травень 1999 году. Аднак закон таксама прадугледжвае захаваньне за прэзыдэнтам права вета на рэалізацыю закону, якім скарысталіся Біл Клінтан, Джордж Буш і Барак Абама. Адпаведны ўказ падпісваецца раз на паўгода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG