Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскіх кампаніяў, зьвязаных з КНДР


Выпрабаваньне паўночнакарэйскай ракеты 28 траўня 2017 году
Выпрабаваньне паўночнакарэйскай ракеты 28 траўня 2017 году

Упраўленьне міністэрства фінансаў ЗША па замежных актывах 1 чэрвеня назвала шэсьць юрыдычных і тры фізычныя асобы, зьвязаныя з разьвіцьцём вайсковага патэнцыялу Паўночнай Карэі. У дачыненьні да ўсіх замежных актываў гэтых асобаў ўводзяцца блякавальныя санкцыі ЗША, а амэрыканскім грамадзянам забараняецца супраца з гэтымі юрыдычнымі і фізычнымі асобамі.

Абмежаваньні ўведзеныя супраць трох расейскіх кампаніяў — «Независимая нефтегазовая компания», яе даччынай фірмы «ННК-Приморскнефтепродукт» і зарэгістраванай у Маскве Ardis-Bearings. Санкцыі былі ўведзеныя і супраць грамадзяніна Расеі Ігара Мічурына, які, паводле дадзеных Міністэрства фінансаў ЗША, зьвязаны з паўночнакарэйскай кампаніяй Tangun.

Дырэктар упраўленьня Мінфіну ЗША па замежных актывах Джон Сьміт заклікаў саюзьнікаў і партнэраў зрабіць паралельныя крокі, каб перашкодзіць фінансаваньню кампаніяў і асобаў, у дачыненьні да якіх прынятыя санкцыі ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG