Злучаныя Штаты зрабілі ў аўторак першае пасьпяховае выпрабаваньне новага тыпу супрацьракетнай сыстэмы, якая перахапіла вучэбную цэль над Ціхім акіянам. Тэст адбываўся ва ўмовах блізкіх да баявых.
Мяркуецца, што ўжо на наступным тыдні былы дырэктар ФБР Джэймс Коўмі выступіць перад спэцыяльным камітэтам Сэнату ЗША ў справах выведкі.
Генэральны консул Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Яанус Кірыкмяэ і кіраўнік пскоўскай канцылярыі Генэральнага консульства Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Катрын Канарык прызнаныя ў Расеі пэрсонамі нон грата.
«Пасьля таго, што Расея зрабіла з украінцамі, ідэя «славянскага саюзу» стала нерэалістычнай на доўгі час», — кажа міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі на просьбу карэспандэнта Свабоды пракамэнтаваў зьвесткі з Фэйсбуку пра тое, што ангельскаму журналісту Філіпу Ўорвіку забаранілі прыяжджаць у Беларусь цягам 3 гадоў.
Брытанская паліцыя мяркуе, што выканаўца тэракту ў Манчэстэры Салман Абэдзі дзейнічаў у адзіночку. Як паведамляе газэта The Guardian, на гэта паказваюць вынікі расьсьледаваньня.
Пецярых супрацоўнікаў амбасады Малдавіі ў Расеі вышлюць з краіны, што стане мерай у адказ на высылку расейскіх дыпляматаў з Кішынёва.
Актывісты ўкраінскіх праваабарончых, студэнцкіх ды акадэмічных арганізацый заяўляюць пра мэтазгоднасьць стварэньня адмысловай стыпэндыяльнай праграмы для беларускіх студэнтаў, адлічаных з навучальных установаў пасьля іх удзелу ў масавых акцыях пратэсту.
Расейскія ўлады ўнесьлі ў «чорныя сьпісы» значную частку чарнагорскай палітычнай эліты і кіраўнікоў мясцовых кампаній. Пра гэта паведамляе «Радыё і тэлебачаньне Чарнагорыі» са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ аб адмене некаторых эканамічных мер адносна Турэччыны. Тэкст указу апублікаваны на сайце Крамля.
Прыбіральні на вакзалах будуць бясплатнымі, абавязковае разьмеркаваньне застаецца, што будзе з працоўнымі пэнсіямі — невядома.
«Белсат» зьбіраецца адкрыць расейскамоўную штодзённую праграму «Вот так», каб змагацца з прапагандай і знайсьці дадатковае фінансаваньне. Сябры Назіральнай рады Белсату і многія карыстальнікі ў сацыяльных сетках успрынялі гэтую навіну, як крок да русыфікацыі каналу.
Былы дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа гатовы супрацоўнічаць з Сэнатам па справе аб сувязях з Расеяй. Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе агенцтва Associated Press.
МЗС Беларусі праінфармаваў брытанскую амбасаду ў Менску пра тое, што брытанскаму грамадзяніну Філіпу Ўорыку (Filip Warwick) на тры гады забараняецца ўезд у Беларусь.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка параіў дэпутатцы ад АГП Ганьне Канапацкай, каб яна казала сваім выбарнікам, што Савецкага Саюзу ўжо даўно няма і іхныя савецкія ўклады вяртаць няма каму.
Сёньняшняе супольнае пасяджэньне дзьвюх палатаў Нацыянальнага Сходу Беларусі пачалося з урачыстай працэдуры.
З пачатку 2015 года расейскія ўлады арыштоўваюць у Крыме мясцовых татараў і праўкраінскіх актывістаў. Іх абвінавачваюць у падрыве тэрытарыяльнай цэласнасьці РФ, тэрарызьме і экстрэмізьме.
У Літву 29 траўня прыбылі каля 200 салдат і 60 баявых машын пяхоты з Нарвэгіі. Батальён NATO ў Літве пад кіраўніцтвам Нямеччыны цалкам укамплектаваны, паведамляе сайт Мінабароны Літвы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў нумар свайго мабільнага тэлефону кіраўнікам шэрагу замежных дзяржаў і сказаў тэлефанаваць яму наўпрост, чым парушыў дыпляматычны пратакол і выклікаў хваляваньне службы бясьпекі.
ЗША 30 траўня заявілі, што ажыцьцявілі пасьпяховае выпрабаваньне ракеты, прызначанай для перахопліваньня міжкантынэнтальных балістычных ракет.
Улады Санкт-Пецярбурга разьмясьцілі ў горадзе сацыяльную рэкляму з лёзунгам «Клічуць паўдзельнічаць у акцыі пратэсту? Думайце галавою, не вядзіцеся на правакацыі».
Лідэры руху за мірныя перамены «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў сустрэліся 30 траўня з намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Ігарам Юркевічам.
На наступным тыдні Літва пачне будаўніцтва агароджы на мяжы з Расеяй. Ахоўная агароджа на ўчастку працягласьцю 46,6 км, уздоўж дзяржаўнай мяжы Літвы з Калінінградзкай вобласьцю РФ, каштуе больш чым за 1,3 млн. эўра.
Уладзімер Румянцаў 30 траўня мае дзень народзінаў — 29 гадоў.
«Для мяне галоўная лякмусавая паперка, каб вызначыць, ці сапраўды краіна выбрала дэмакратычны шлях, гэта два фактары — адсутнасьць палітвязьняў і магчымасьць выйграваць судовыя справы ў дзяржавы».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у чарговы раз абвінаваціў Нямеччыну ў тым, што яна не бярэ на сябе справядлівую частку фінансавага цяжару NATO.
Сэнат Нідэрляндаў падтрымаў ратыфікацыю пагадненьня пра асацыяцыю Ўкраіны з Эўразьвязам, якая здымае апошні бар’ер для паўнавартаснай яго рэалізацыі.
Аляксандар Косінец быў прызначаны 30 траўня памочнікам Аляксандра Лукашэнкі.
Колішні амбасадар Украіны ў Беларусі Валянцін Налівайчанка мяркуе, што актывізацыя эканамічнай супрацы ў межах балтачарнаморскай дугі будзе спрыяць зьмяншэньню расейскага ўплыву на Беларусь.
Губэрнатар Арлоўскай вобласьці ў Расеі Вадзім Патомскі адказаў журналістам, якія напісалі пра падораны япіскапу Лівенскаму і Малаархангельскаму Нектарыю аўтамабіль Land Cruiser V8 за 6 мільёнаў расейскіх рублёў (больш за $105,000).
Аляксандар Лукашэнка 30 траўня быў чарговы раз абраны прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту. На выступе Алімпійскага сходу НАК Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў пра спорт у Беларусі. Свабода перадае заявы Лукашэнкі паводле БЕЛТА максымальна сьцісла.
Улады Панамы паведамілі пра сьмерць былога дыктара Мануэля Нар’егі, які быў зрынуты ў 1989 годзе ў выніку ўварваньня ў краіну амэрыканскіх войскаў.
Амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн назваў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна большай пагрозай для сусьветнай бясьпекі, чым экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».
Сёньня ў Менску праходзіць паседжаньне дэпутатаў парлямэнтаў краінаў, якія ўваходзяць у так званую Цэнтральную эўрапейскую ініцыятыву.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абвінаваціў расейскія дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы «Russia Today» і «Спутник» у распаўсюдзе на травеньскіх прэзыдэнцкіх выбарах «фальшывых навін» і «прапаганды».
Якія вынікі сустрэчаў на вышэйшым узроўні ў межах NATO і вялікай сямёркі з удзелам Трампа?
Намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях Генадзь Ласута адказаў на рэзалюцыю Чарнобыльскага шляху — 2017 пра будаўніцтва Астравецкай АЭС, дэкрэт аб «дармаедах» і «справу патрыётаў».
Чаму відэа з затрыманьнем міліцыянтамі хлопца ў мэтро выклікала такую вострую рэакцыю ў сацыяльных сетках?
Пяцёра дыпляматаў расейскай амбасады абвешчаныя пэрсонамі нон грата ў Малодове.
Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі абвінаваціла Расею ў парушэньні «базавых міжнародных нормаў і дыпляматычных правілаў» у сувязі з інцыдэнтам з чарнагорскім палітыкам Міядрагам Вукавічам, якому ў ноч на панядзелак не дазволілі зрабіць перасадку ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава.
Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе, што мэнэджмэнт даччынай структуры расейскай кампаніі «Яндекс» незаконна зьбіраў і перадаваў у Расею пэрсанальныя дадзеныя ўкраінскіх грамадзян.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў у Францыю, дзе сустрэўся з прэзыдэнтам гэтай краіны Эмануэлем Макронам. Гэта першая сустрэча двух лідэраў пасьля перамогі Макрона на выбарах 8 траўня.
Лідэр КХП-БНФ у інтэрвію для інтэрнэт-выданьня informnapalm.org выказаў свае думкі наконт «справы патрыётаў», якая пачалася ў сакавіку з арыштаў былых актывістаў даўно неіснуючай арганізацыі «Белы легіён».
28 траўня ў Менску прайшло паседжаньне новастворанай грамадзкай плятформы «Дыялёг».
Аляксандар Лукашэнка даручыў зладзіць «на высокім узроўні» парад на Дзень Рэспублікі, або Дзень Незалежнасьці (адзначаецца 3 ліпеня), перадае БелТА.
Кніга амэрыканскага гісторыка Тымаці Снайдэра «Пра тыранію» стала сусьветным бэстсэлерам. Гэтая кніга — 20 урокаў ад Тымаці Снайдэра як супрацьстаяць тыраніі і прадухіліць яе.
Новы прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абяцае жорсткі тон пры першай сустрэчы з расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным, якая адбудзецца ў панядзелак. Падчас перадвыбарчай кампаніі каманда Макрона абвінавачвала расейскія СМІ ў спробах умяшаньня ў дэмакратычны працэс.
Што гавораць пра мужчын і жанчын Алексіевіч і Лукашэнка? Ці трэба жанчыне эбыць «крутой», каб быць лідэрам у Беларусі? Беларуска-лідэр — хутчэй Тэтчар ці хутчэй Мэркель?
На Філіпінах войска сёмы дзень вядзе баі з узброенымі ісламістамі, якія захапілі некалькі раёнаў буйнога гораду Мараві на поўдні краіны, населеным пераважна мусульманамі.
Кангрэс ЗША абвясьціў Дзень памінаньня нацыянальным сьвятам у 1971-м годзе. Ён прысьвечаны памяці амэрыканскіх вайскоўцаў, якія загінулі на службе за ўсю гісторыю ЗША.
Загрузіць яшчэ