Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавека, які заклікаў стварыць «Уральскую народную рэспубліку», выпусьцяць з расейскай вар'ятні


Аляксей Марошкін
Аляксей Марошкін

Суд у расейскім Чалябінску пастанавіў спыніць прымусовае лячэньне ў псыхіятрычнай лякарні Аляксея Марошкіна, асуджанага за заклікі да стварэньня «Ўральскай народнай рэспублікі» — паводле аналёгіі з ДНР і ЛНР ва Ўкраіне. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Як паведаміў журналістам адвакат Марошкіна Андрэй Ляпёхін, суд прыняў рашэньне на той падставе, што пацыент не стварае небясьпекі для навакольных і не мае патрэбу ў лячэньні ў стацыянарных умовах.

Уральская рэспубліка: чаго хочуць сэпаратысты пасярод Расеі — эканамічнай аўтаноміі ці новай нацыі?

У жніўні 2015 году супраць Марошкіна пачалі крымінальную справу паводле артыкулу пра заклікі да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі. Раней ён разьмясьціў у сацыяльнай сетцы «Укантакце» прапанову стварыць «Ўральскую народную рэспубліку».

Марошкіну пагражала да пяці гадоў турэмнага зьняволеньня, аднак па выніках судова-псыхіятрычнай экспэртызы яму быў пастаўлены дыягназ «шызафрэнія», і лекары палічылі яго небясьпечным для навакольных.

Паводле кансультанта суду Тацьцяны Пячонкіной, у апошні час у Марошкіна «наступіла эмацыйная стабільнасьць» і «сфармаваліся станоўчыя сацыяльныя ўстаноўкі ў яго паводзінах».

Прысуд уступіць у сілу празь дзесяць дзён, пасьля чаго Марошкіна павінны выпісаць зь лякарні.

Як гаварылася ў дакладзе праваабарончай групы «Агора», Марошкін, публікуючы ў 2015 годзе ў сацыяльных сетках пасты з заклікам стварыць «Ўральскую народную рэспубліку», крытыкаваў палітыку расейскіх уладаў у дачыненьні да Ўкраіны, дзе зьявіліся сэпаратысцкія Данецкая і Луганская «народныя рэспублікі» (ДНР і ЛНР).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG