Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін лічыць Трампа шчырым чалавекам, а канчатковую думку пра яго складзе пры сустрэчы, — «Блумбэрг»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у чацьвер назваў амэрыканскага калегу Дональда Трампа прамым і шчырым, перадае «Интерфакс» са спасылкай на агенцтва «Блумбэрг».

«Ён прамы і шчыры чалавек», — прыводзіць агенцтва словы, сказаныя Пуцінам замежным журналістам у Санкт-Пецярбургу. На думку расейскага прэзыдэнта, Дональда Трампа «немагчыма аднесьці да катэгорыі звычайных палітыкаў». «Я лічу, што гэта перавага. У яго — сьвежы погляд на рэчы», — дадаў Пуцін.

Пры гэтым прэзыдэнт Расеі падкрэсьліў, што пакуль не сфармаваў канчатковай думкі пра Трампа, бо яшчэ не сустракаўся з ім асабіста. «Як вы можаце быць сябрам іншаму чалавеку, якога ня ведаеце? Я ня думае, што ён можа называць мяне сябрам. Мы зь ім яшчэ ня бачыліся», — сказаў Пуцін.
«Некаторым людзям ён падабаецца, некаторым — не», — разважаў далей Пуцін, кажучы пра прэзыдэнта ЗША.

Прэзыдэнт Расеі таксама заявіў, што не зьбіраецца даваць Трампу парады аб тым, як кіраваць ЗША. Акрамя таго, Пуцін адзначыў, што ня ведае, як будуць разьвівацца адносіны Расеі і ЗША, улічваючы «цяперашнюю палітычную барацьбу» у Вашынгтоне.

Паводле дадзеных агенцтва «Блумбэрг», Уладзімер Пуцін запэўніў журналістаў, што хацеў бы паляпшэньня адносін з ЗША.

Між тым, паводле інфармацыі агенцтва «Асашыэйтэд прэс», прэзыдэнт Расеі таксама сказаў, што няспынная ў ЗША «русафобскія гістэрыя» нацэлена на тое, «каб перашкодзіць цяперашняму прэзыдэнту ЗША нармальна працаваць».

Аднак Пуцін выказаў надзею, што «рана ці позна гэта скончыцца». «Мы цярплівыя людзі, мы ведаем, як чакаць, і мы будзем чакаць», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG