Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косінцу паставілі задачы на новай пасадзе


Аляксандар Косінец

Былы кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Аляксандар Косінец 30 траўня, праз 176 дзён пасьля звальненьня з пасады з фармулёўкай «у сувязі зь пераходам на іншую працу» быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі.

Задача Косінца на новай пасадзе была абвешчаная не адразу. Адпаведны ўказ Лукашэнкі (PDF) быў апублікаваны толькі 1 чэрвеня. У ім выключаецца пасада памочніка ў пытаньнях заканадаўчай і судовай сыстэмы, а таксама ўдакладняецца функцыя памочніка «ў агульных пытаньнях».

Так, Косінец на пасадзе памочніка мае кантраляваць рэалізацыю стратэгічных праектаў паводле даручэньняў Лукашэнкі, інфармаваць Лукашэнку пра выкананьне Акадэміяй навук навуковых дасьледаваньняў і праграмы інавацыйнага разьвіцьця, уносіць Лукашэнку прапановы наконт эфэктыўнай рэалізацыі стратэгічных праектаў, узаемадзейнічаць зь іншымі ўстановамі ў пытаньні стратэгічных праектаў.

На сёньня гэта адзіны памочнік Лукашэнкі, не адказны за адну з абласьцей краіны. У структуры Адміністрацыі прэзыдэнта таксама прапісаны памочнік у пытаньнях фінансава-крэдытнай сыстэмы, але ці прызначаны ён, невядома.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG