Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольненаму Косінцу знайшлі месца: цяпер ён памочнік Лукашэнкі


Аляксандар Косінец

Аляксандар Косінец быў прызначаны 30 траўня памочнікам Аляксандра Лукашэнкі.

Без афіцыйнай пасады Косінец прабыў 176 дзён — 5 сьнежня 2016 году ён быў звольнены з пасады кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі. Тады яго звальнялі з фармулёўкай «у сувязі зь пераходам на іншую працу», але пра «іншую працу» да сёньняшняга дня не паведамлялася.

«Лукашэнка вельмі раздражнёны татальнымі няўдачамі». Аналітыкі пра адстаўку Косінца

Звальненьне Косінца адбылося празь месяц пасьля таго, як Лукашэнка запатрабаваў ад яго прынцыпова «зьмяніць стыль працы» і «наладзіць больш эфэктыўную працу з кадрамі» — маўляў, у Косінца «занадта вялікая запазычанасьць перад прэзыдэнтам па прапрацоўцы кадравых пытаньняў».

На месца Косінца ў адміністрацыі Лукашэнкі была прызначаная Натальля Качанава, якая да таго была намесьніцай прэм’ер-міністра.

57-гадовы Косінец родам з Аршанскага раёну. Выпускнік Віцебскага мэдыцынскага інстытуту, у 1980–1994 гадах працаваў у Віцебскім мэдынстытуце, у 1995–1997 гадах узначальваў РНПЦ «Інфэкцыя і хірургія», у 1997–2005 гадах быў рэктарам Віцебскага мэдунівэрсытэту. Доктар навук, прафэсар. У 2005 годзе быў прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра, у 2008-м — старшынём Віцебскага аблвыканкаму, у 2014-м — старшынём адміністрацыі Лукашэнкі.

«Косінец выдзяляўся асаблівай аўтарытарнасьцю»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG