Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча шосты раз стала сябрам Рады Бясьпекі ААН. Беларусь была толькі аднойчы


У Раду бясьпекі ААН у якасьці часовых сяброў ад наступнага году ўвойдуць Гвінэя, Кот-дʼІвуар, Кувэйт, Пэру і Польшча. Падчас галасаваньня ў Генэральнай асамблеі ААН гэтыя краіны падтрымалі дзьве траціны членаў арганізацыі. Кот-дʼІвуар падтрымалі 189 дэлегацыяў, Кувэйт — 188, Гвінэю — 185, Польшчу — 190, Пэру — 186.

З 1 студзеня 2018 году гэтыя краіны зоймуць месцы Эгіпту, Сэнэгалу, Японіі, Уругваю і Ўкраіны. Да канца наступнага году членамі Рады Бясьпекі ААН будуць заставацца Балівія, Казахстан, Швэцыя і Этыёпія.

У Раду бясьпекі ААН уваходзяць пяць пастаянных сяброў — Кітай, Расея, Вялікабрытанія, ЗША і Францыя, і 10 часовых. Іх склад штогод абнаўляецца напалову. Польшча стане часовым сябрам ужо шосты раз у сваёй гісторыі. Беларусь абіралася ў якасьці непастаяннага сябра Рады бясьпекі ААН толькі аднойчы: у 1974 –1975 гадах, тады яшчэ ў якасьці БССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG