Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы дырэктар ФБР Джэймс Коўмі выступіць на адкрытых слуханьнях у Сэнаце


Джэймс Комі

Мяркуецца, што ўжо на наступным тыдні былы дырэктар ФБР Джэймс Коўмі выступіць перад спэцыяльным камітэтам Сэнату ЗША ў справах выведкі.

Пра гэта паведаміў тэлеканал CNN. Як адзначае CNN, Коўмі плянуе пацьвердзіць паведамленьні пра тое, што прэзыдэнт Дональд Трамп зрабіў ціск на яго, каб адкласьці расьсьледаваньне адносінаў былога дарадцы па нацыянальнай бясьпецы Майкла Фліна з Расеяй.

Паводле зьвестак CNN, экс-кіраўнік ФБР гатовы расказаць пра тое, як абмяркоўваў з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам расьсьледаваньне, якое датычыцца ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары. Коўмі можа выступіць на слуханьнях у наступную сераду, 7 чэрвеня.

19 траўня старшыня спэцкамітэту Рычард Бэр і ягоны намесьнік Марк Ўорнэр апублікавалі супольную заяву, у якой паведамілі, што Коўмі пагадзіўся выступіць на адкрытых слуханьнях у Сэнаце. Да гэтага экс-кіраўнік ФБР адмовіўся выступаць на закрытых слуханьнях.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG