Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яндекс» закрые офісы ва Ўкраіне


Расейская кампанія «Яндекс» пастанавіла закрыць офісы ў Кіеве і Адэсе пасьля ўключэньня ўладамі Ўкраіны ў санкцыйны сьпіс. Паводле прадстаўніка «Яндекс», работнікам украінскіх офісаў прапануюць пераехаць у філіялы ў іншых краінах.

У канцы траўня 2017 года Служба бясьпекі Ўкраіны правяла ператрусы ў офісах кампаніі па справе аб дзяржаўнай здрадзе. У СБУ лічаць, што кампанія «Яндекс» зьбірала дадзеныя ўкраінскіх карыстальнікаў і перадавала іх расійскім спэцслужбам. У «Яндекс» сьцьвярджаюць, што ў супрацоўнікаў кампаніі няма доступу да інфармацыі карыстальнікаў.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка увёў санкцыі супраць шэрагу расейскіх інтэрнэт-кампаній, у тым ліку «Яндекс», у сярэдзіне траўня. Украінскія інтэрнэт-правайдэры абавязаныя заблякаваць да іх доступ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG