Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аль-Джазіра» зьняла дакумэнтальны фільм пра «Беларускую вясну»


Катарскі тэлеканал Al Jazeera English прадставіў дакумэнтальны фільм «Беларуская вясна — людзі і ўлада», створаны рэжысэрам «Аль-Джазіры» Гленам Элісам і беларускай журналісткай Кацярынай Барушкай.

У фільме расказваецца пра падзеі вясны 2017 году і пратэсты «недармаедаў». Камэнтары даюць беларускія пэнсіянэры, палітыкі Алесь Лагвінец і Мікола Статкевіч, «дармаедка» Людміла Купраш, жонка зьніклага ў 1999 годзе Дзьмітрыя Завадзкага Сьвятлана, зьбіты міліцыяй на Дзень Волі пэнсіянэр Валер Шчукін, арыштаваныя на Дзень Волі журналісты Ірына Козьлік, Аляксандар Баразенка і Ларыса Шчыракова, зьбіты невядомымі графіціст Алег Ларычаў.

«Цягам больш як двух дзесяцігодзьдзяў з устойлівай, хоць часам і неахвотнай, падтрымкай суседняй Расеі Аляксандар Лукашэнка жалезнай рукой кіраваў Рэспублікай Беларусь — і зарабіў сабе мянушку „апошняга дыктатара Эўропы“, бязьлітасна душачы ўсякае іншадумства, — гаворыцца ў апісаньні відэа. — Але ў гэтым годзе апазыцыі нарэшце ўдалося прымусіць сябе пачуць. За некалькі тыдняў пратэсты супраць новага падатку, які спаганяецца зь беспрацоўных, хутка перарадзіліся ў больш агульны антыўрадавы пратэст на чале з харызматычным апазыцыянэрам. Яны хутка распаўсюдзіліся з сталічнага Менску ў іншыя гарады па ўсёй Беларусі. Узмоцняць ці аслабяць хватку рэжыму гэтыя дэманстрацыі?»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG