Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У нас будзе велізарная дзяржава, усе дзеці будуць любіць ваяваць». У Расеі зьнялі фільм пра падрыхтоўку да вайны


Арганізацыя E.N.O.T. Corp праводзіць «прафіляктычныя мерапрыемствы супраць нелегальнай міграцыі, наркагандлю і арганізаванай злачыннасьці, суправаджае гуманітарныя грузы ў месцы баявых дзеяньняў».

На яе сайце можна знайсьці граматы падзякі ад рэгіянальных адміністрацыяў, ваенных, настаяцеляў храмаў, — і ад розных арганізацыяў у так званых «ЛНР» і «ДНР».

E.N.O.T. Corp праводзіць зборы і ваенныя гульні для падлеткаў:

«Мы вельмі рады, што дзяржава пачала ваяваць. Калі рускі народ уцёк са сваёй зямлі? Ды ніколі такога не было. Рускі народ не такі. Я народ, які цяпер, ненавіджу. Гэта не рускі народ, гэта зборышча быдла. Народ — як адзіны арганізм, шукае, дзе лепш, ваюе за тое, што лепш, стараецца пашырыць свае межы. Сьвятая Русь уваскрэсьне, але гэта будзе ўжо новы народ — з зубамі, з мускуламі, які ўмее і любіць ваяваць. У нас будзе велізарная дзяржава, усе дзеці будуць умець ваяваць і любіць ваяваць ».

Фільм «Рыхтуемся да вайны» Марыі Паўлавай, Ксеніі Елян і Дзьмітрыя Кувалдзіна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG