Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гасьцях у Алексіевіч — францускі фотамастак і дакумэнталіст Ян Арцюс-Бэртран


Ян Арцюс-Бэртран. Фота: UN Photo / Jean-Marc Ferré, CC BY-NC-ND 2.0

Госьцем інтэлектуальнага клюбу нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч 1 чэрвеня будзе Ян Арцюс-Бэртран, выбітны францускі дакумэнталіст і фатограф, кавалер ордэна Ганаровага легіёну і ўладальнік мноства іншых узнагарод. Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю.

У юнацтве ён скончыў акторскі факультэт Парыскай школы мастацтваў, зьняўся ў фільме «Скажы мне, хто ты» зь Мішэль Марган. У 21 год захапіўся «паветранай» фатаграфіяй зь верталёта, паветранага шара, стаў сур’ёзна займацца аэрафотаздымкай розных аб’ектаў. У 1995 годзе пад патранатам экалягічнага навуковага аддзелу ЮНЭСКО Арцюс-Бэртран узяўся за грандыёзны праект — стварэньне навуковага банку дадзеных здымак плянэты з вышыні. Выпусьціў каля 60 кніг.

Зьняў дакумэнтальны фільм «Дом» сумесна зь Люкам Бэсонам. Нядаўні дакумэнтальны твор Арцюса-Бэртрана — унікальны кінафільм «Чалавек» (Human).

Тры гады рэжысэр зьбіраў рэальныя гісторыі 2000 жанчын і мужчын з 60 краін, якія эмацыйна гавораць пра тэмы, якія аб’ядноўваюць усіх людзей плянэты: барацьба зь беднасьцю, войны, гамафобія, каханьне, сьмерць, шчасьце. Прэм’ера першага фільму гэтага маштабнага праекту адбылася на асамблеі ААН. Прадстаўнікі кампаніі Google, ацаніўшы значнасьць фільму, запусьцілі яго адначасова на 6 мовах, у тым ліку на расейскай.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG