Амэрыканскія лекары пасьля абсьледаваньня студэнта заявілі, што Ота Вормб'ер перанёс цяжкую чэрапна-мазгавую траўму.
Актывісту Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенчы ўлады адмовілі ў правядзеньні пікета супраць дэкрэту № 3 на падставе таго, што на працягу году ён двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заклікаў Брусэль і эўрапейскія сталіцы працягнуць лінію на дыялёг і супрацоўніцтва зь Менскам у двухбаковым і шматбаковым фарматах.
Брытанскі міністар па Brexit Дэйвід Дэйвіс і кіраўнік дэлегацыі ЭЗ Мішэль Барні 19 чэрвеня прыступілі да перамоваў аб выхадзе каралеўства з ЭЗ.
Што вырашылі Беларусь і Расея на апошнім пасяджэньні саюзнага Саўміну?
Расейскія дэсантнікі, якія ўдзельнічалі ў сумесных зь Беларусьсю і Сэрбіяй тактычных вучэньнях «Славянскае братэрства-2017», вярнуліся ў пункт сталай дысьлякацыі ў Пскоў. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства абароны Расеі.
Мінабароны Расеі афіцыйна абʼявіла, што пачынаючы з панядзелка будзе ўспрымаць усе амэрыканскія самалёты над Сырыяй як «паветраныя цэлі», паколькі «дзеяньні ЗША ў Сырыі — фактычна ваенная агрэсія».
Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў на маскоўскім форуме «Атамэкспа», што запуск БелАЭС дапаможа зьнізіць залежнасьць Беларусі ад паставак расейскага газу.
У Грузіі лідэры кіроўнай партыі «Грузінская мара» зьвярнуліся да кіраўніка Грузінскай праваслаўнай царквы патрыярха Іліі ІІ з прапановай пачаць кансультацыі аб аднаўленьні ў краіне манархіі.
19 чэрвеня міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей возьме ўдзел у пасяджэньні Рады міністраў замежных спраў «Усходняга партнэрства» ў Люксэмбургу.
25 траўня аналягічныя санкцыі працягнулі Злучаныя Штаты. Да санкцыяў ЗША і Эўразьвязу далучыўся шэраг іншых краінаў.
Рух прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона «Наперад, Рэспубліка!» атрымаў перамогу ў другім туры парлямэнцкіх выбараў. Прыхільнікі Макрона ды іхныя саюзьнікі атрымаюць у Нацыянальнай асамблеі каля 350 месцаў — з 577.
Войскі міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША зьбілі сырыйскі зьнішчальнік у прыгарадзе Ракі на поўначы Сырыі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на Міністэрства абароны Сырыі.
Паводле прагнозаў Le Monde, рух Макрона і яго саюзьнікі атрымаюць абсалютную большасьць у парлямэнце — 355 месцаў з 577.
За ўсю гісторыю тронная прамова ў Вялікабрытаніі адмянялася двойчы — ў 1949 і 2011 гадах.
У выпадку захопу Сувальскага перашыйку Расеяй, Літва, Латвія і Эстонія аказваюцца адрэзанымі ад іншых краінаў НАТО.
Толькі за апошні тыдзень з КНДР было зьдзейсьнена дзьве спробы ўцёкаў
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда паведаміў, што 17 чэрвеня атрымаў дакумэнт з Упраўленьня Сьледчага камітэта па Берасьцейскай вобласьці — крымінальны перасьлед у дачыненьні да яго і жонкі Паліны Панасюк-Шарэнды спынены.
Прэзыдэнт Эмануэль Макрон і яго партыя «Наперад, рэспубліка!» лідзіравалі ў першым туры і разьлічваюць умацаваць свае пазыцыі ў парлямэнце і стварыць базу для правядзеньня рэформаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не плянуе бліжэйшым часам выконваць перадвыбарчае абяцаньне аб пазбаўленьні права на працу ці дэпартацыі асоб, якія прыехалі ў краіну ў юным узросьце разам з бацькамі. Гаворка ідзе пра бацькоў — нелегальных імігрантаў.
Расейскі кіраўнік ня выключыў, што нешта ў палітыцы давядзецца адкарэктаваць, нешта трэба будзе дадаткова зрабіць, але гэта не прывядзе да тупіку і да каляпсу.
«Усе высокія словы з Крамля ня могуць схаваць таго факту, што эканамічна Расея слабая і робіцца ўсё слабейшай», — сказаў у інтэрвію Радыё Свабода дырэктар Нямецкай фэдэральнай акадэміі ў палітыцы бясьпекі Карл-Гайнц Камп.
Мяркуецца, што пасьля манэўраў «Захад-2017» вайсковая актыўнасьць паступова зьнізіцца — у тым выпадку, калі Масква стрымае абяцаньні і выведзе свае падразьдзяленьні зь Беларусі.
Згодна зь мясцовым заканадаўствам, новы прэзыдэнт мусіць быць абраны адмысловай калегіяй выбарнікаў, якая складаецца з чальцоў парлямэнту і кіраўнікоў рэгіянальных саветаў, цягам бліжэйшых трох тыдняў.
«ЛДПБ зьяўляецца прыхільнікам цяперашняй сымболікі Рэспублікі Беларусь. Беларусы зрабілі свой выбар. І менавіта наша партыя была той палітычнай сілай, якая падтрымала гэты выбар адной зь першых».
Трамп атрымаў сотні мільёнаў даляраў даходаў ад належных яму гольф-клюбаў, курортаў і гатэляў.
Беларускі бок ня лічыць, што захады, якія тычацца ўезду ў Беларусь грамадзянаў з 80 краін бязь візаў, пагоршылі сытуацыю з перасячэньнем беларуска-расейскай мяжы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб адмене гандлёвых дамоўленасьцяў паміж ЗША і Кубай, дасягнутых ягонам папярэднікам Баракам Абамам.
Магілёўскі праваабаронца Валадар Цурпанаў зьвінаваціў абласныя ўлады ў марнатраўстве і запатрабаваў ад пракуратуры, каб яна на гэта адрэагавала.
Прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што Беларусь не атрымае фіксаванай цаны на расейскі газ.
Ці знойдзе Вільня хаўрусьнікаў у супрацьдзеяньні будаўніцтву атамнай станцыі?
«Прыняцьце літоўскім парлямэнтам закону аб Беларускай АЭС — нішто іншае, як чарговы несяброўскі акт суседняй краіны», — гаворыцца ў заяве прэс-службы беларускага Міністэрства замежных спраў.
Чаму кіраўнік Беларусі вымушаны апраўдвацца за вайсковыя вучэньні? Ці ўяўляюць яны рэальную пагрозу для суседзяў? Ці разбураюць восеньскія манэўры вобраз Беларусі як донара бясьпекі?
Першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі неаднаразова сустракаўся з канцлерам Колем падчас дыпляматычнай працы ў Бэрліне.
Аляксандар Лукашэнка наведаў 16 чэрвеня Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Ён заявіў пра значны прагрэс, дасягнуты за апошнія 20 гадоў, у справе рэабілітацыі тэрыторый, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
У сваім твітэры прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў, што знаходзіцца пад расьсьледаваньнем у сувязі са звальненьнем дырэктара ФБР.
Фігуранту справы аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» Сяргею Кунцэвічу 16 чэрвеня паведамілі ў Сьледчым камітэце, што абвінавачаньне зь яго зьнятае, але ён застаецца ў якасьці сьведкі. Таксама яму вярнулі некаторыя рэчы.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей наведаў Чэхію. Гэта быў першы афіцыйны візыт кіраўніка беларускага зьнешнепалітычнага ведамства ў гісторыі чэска-беларускіх адносінаў.
Нельга блытаць эканамічныя інтарэсы і пытаньне санкцыяў, лічыць Ангела Мэркель. Раней з рэзкай крытыкай узмацненьня жорсткасьці санкцыяў супраць Расеі выступілі кіраўнік МЗС ФРГ і аўстрыйскі канцлер.
Рашэньне ЦВК прызначыць мясцовыя выбары на 18 лютага 2018 году спраўджвае найгоршыя прагнозы адносна магчымай даты, — лічыць адказны сакратар Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і кіраўнік кампаніі назіраньня «Права выбару» Дзяніс Садоўскі.
Сьледчы камітэт Беларусі прыняў распачатую КДБ крымінальную справу па артыкуле 287 КК РБ — стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня«, вядомую як «справа патрыётаў». Але па артыкуле за «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» крымінальны перасьлед спынены. Што гэта значыць, Свабодзе кажа старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пакуль не завяршыла перадсьледчую праверку ў справе ў дачыненьні да кіраўніка «Рассельгаснагляду» Сяргея Данкверта.
СК «працягвае працэсуальныя дзеяньні, накіраваныя на выяўленьне ўсіх абставінаў проціпраўнай дзейнасьці фігурантаў справы».
Аб 11-й раніцы 16 чэрвеня беларускія абітурыенты здавалі цэнтралізаванае тэставаньне па грамадазнаўстве. На выпрабаваньне запісаліся 16 862 абітурыенты. У тэсьце могуць спытаць, што такое культура, праца і шавінізм, хто прыдумаў паняцьце «стратыфікацыя» і якая фаза эканамічнага цыклю лічыцца трэцяй.
Згодна з апошнімі дадзенымі Global Innovation Index-2017 (Глябальны інавацыйны індэкс), Беларусь страціла 9 пазыцый у параўнаньні з папярэднім годам і 35 на фоне пазалеташняй статыстыкі. Гэта горшы паказьнік за апошні час.
Пашыраецца колькасьць людзей з вышэйшага кіраўніцтва ЗША, якіх можа закрануць расьсьледаваньне расейскага ўмяшаньня ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары.
На паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН 15 чэрвеня Беларусь была абраная сябрам Эканамічнай і Сацыяльнай рады ААН (ECOSOC).
Расейская Дзярждума прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў закон «Аб дзяржаўнай ахове», паводле якіх асабістыя зьвесткі вышэйшых чыноўнікаў і іх сем’яў маюць быць засакрэчаныя.
Не дапусьціць дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне — адна з галоўных задач фэдэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі. Пра гэта заявіў галоўны вайскавод Расгвардыі Віктар Золатаў, якога цытуе «Інтэрфакс».
Загрузіць яшчэ