Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салдат з КНДР пераплыў раку, каб зьбегчы у Паўднёвую Карэю


Як паведамляе Бі-Бі-Сі, паўночнакарэйскі вайсковец уцёк ў Паўднёвую Карэю, пераплыўшы праз раку Хангай. Гэта ўжо другі выпадак уцёкаў за апошні тыдзень.

Аб’яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі заявіў, што мужчына пераплыў праз найбольш вузкую частку ракі, прымацаваўшы да плячэй кавалкі пэнапласту, каб заставацца на плаву.

На мінулым тыдні іншы паўночнакарэйскі салдат прайшоў празь мяжу, якая строга ахоўваецца і падзяляе дзьве краіны.

Пры ўцёках ён крыкнуў паўднёвакарэйскаму салдату марской пяхоты : «Не забівайце мяне, я хачу перайсьці на ваш бок», паведамляе агенцтва.

Салдата будуць дапытваць паўднёвакарэйскія вайскоўцы.

Паўночная і Паўднёвая Карэя фармальна знаходзяцца ў стане вайны: узброены канфлікт скончыўся ў 1953 годзе пагадненьнем аб замірэньні, а не афіцыйнай мірнай дамовай.

Паводле паўднёвакарэйскіх уладаў, з моманту заканчэньня Карэйскай вайны больш чым 30 тысяч грамадзянаў Паўночнай Карэі беглі на поўдзень, прычым большасьць зь іх зьдзейсьнілі ўцёкі праз Кітай, які мае самую доўгую мяжу з КНДР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG