Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская каралева ня выступіць з традыцыйнай троннай прамовай праз Брэксыт


Традыцыйная тронная прамова каралевы Вялікабрытаніі, якая штогод адкрывае новую сэсію брытанскага парлямэнту, у 2018 годзе не адбудзецца. Пра гэта заявілі ў брытанскім урадзе.

У сувязі з працэсам Брэксыту — выхаду краіны са складу Эўразьвязу — наступная парлямэнцкая сэсія будзе доўжыцца два гады, а не адзін, як звычайна. Гэты крок дасьць парлямэнтарам дастаткова часу для працы над неабходнымі законамі.

Традыцыя, калі манарх адкрывае новую сэсію працы парлямэнту зьявілася ў 16 стагодзьдзі. Гэта праграмная прамова, у якой падрабязна паведамляецца аб плянах прэм’ер-міністра на бліжэйшы час. За ўсю гісторыю тронная прамова ў Вялікабрытаніі адмянялася двойчы — ў 1949 і 2011 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG