Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў Кабякову: Беларусь не атрымае фіксаванай цаны на газ


Андрэй Кабякоў і Дзьмітры Мядзьведзеў
Андрэй Кабякоў і Дзьмітры Мядзьведзеў

Прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што Беларусь не атрымае фіксаванай цаны на расейскі газ.

Паводле Мядзьведзева, неабходна ўзгадніць прынцыпы вызначэньня цэн, у тым ліку валюту, у якой цана будзе выражацца.

16 чэрвеня расейскі прэмʼер правёў перамовы з прэмʼер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым.

Мядзьведзеў заявіў, што «фіксаваных цэн наагул не бывае».

«Нават у Савецкім Саюзе цэны былі фіксаваныя пэўны час, потым партыя ўраду іх або падымала, або потым апускала», — сказаў Мядзьведзеў.

Андрэй Кабякоў сказаў, што Беларусь не шукае прэфэрэнцый і мінімальнай цаны на расейскі газ, але хоча мець цану, супастаўную з цэнамі ў яе партнэраў па ЭАЭС.

«Мы хочам, каб... калі будзе адзіны рынак газу, каб гэтая цана для Беларусі па газе была супастаўная нізкай цане газу нашым партнэрам», — цытуе РИА Новости Кабякова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG