Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія МВФ ізноў у Беларусі: грошай пакуль не прывезьлі


Сёньня прэмʼер-міністар Андрэй Кабякоў сустрэўся з прадстаўнікамі місіі Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі ў Беларусі Пітэрам Долманам. Гэты візыт місіі пачаўся 5 чэрвеня, ён працягнецца да 12 чэрвеня. Белта паведамляе, што ў часе размовы Кабякова і Долмана абмяркоўвалася эканамічная сытуацыя ў краіне, а таксама падрыхтоўка да штогадовых кансультацыяў па артыкуле IV статуту МВФ, якія адбудуцца ўвосень 2017 года.

Беларусь мяркуе пачаць новую праграму супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам у 2017 годзе. Раней паведамлялася, што краіна разьлічвае на атрыманьне ад фонду $ 3,5 млрд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG