Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатковая зноў рассылае «лісты шчасьця». Пікет супраць дэкрэту № 3 у Горадні не дазволілі


Ежы Грыгенча

Актывісту Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенчы ўлады адмовілі ў правядзеньні пікета супраць дэкрэту № 3 на падставе таго, што на працягу году ён двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці.

Грыгенча разам зь іншымі актывістамі плянаваў зладзіць пікет 27 чэрвеня. Ён сказаў Свабодзе, што многія гарадзенцы пачалі зьвяртацца да іх у партыю з-за таго, што падатковая інспэкцыя ізноў пачала прысылаць «лісты шчасьця».

— Мы абралі і месца тое, што вызначана гарвыканкамам для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Але знайшлася прычына зноў не дазволіць. Дарэчы, упершыню за многія гады ў адказе спаслаліся на канкрэтны артыкул закону. Праўда, я і з гэтым ня згодны, бо праблема «дармаедаў» датычыць мяне асабіста і я двойчы быў асуджаны за тое, што выходзіў на плошчу, бо дазволаў, каб выйсьці і законна пра яе заявіць, нам не давалі. Атрымліваецца, што ўлады зноў штурхаюць мяне на незаконныя дзеяньні.

Грыгенча запісаўся на прыём да старшыні гарвыканкаму, каб асабіста выказаць яму сваю нязгоду і заклікаць паважаць правы і свабоды грамадзян.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG