Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп распавёў пра свае даходы


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэс-служба Белага дому паведаміла, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп добраахвотна апублікаваў зьвесткі аб сваіх даходах за мінулы год, нягледзячы на тое, што не абавязаны рабіць гэтага да траўня 2018 году.

Паводле прэс-службы, дэклярацыя прэзыдэнта прайшла звычайную працэдуру сэртыфікацыі ў Офісе ўрадавай этыкі і апублікаваная на ягоным афіцыйным сайце. Згодна з дакумэнтам, Трамп атрымаў сотні мільёнаў даляраў даходаў ад належных яму гольф-клюбаў, курортаў і гатэляў.

Так, Фларыдзкі курорт Мар-а-Лага — дзе Трамп любіць праводзіць выходныя і дзе прымаў некаторых кіраўнікоў замежных дзяржаваў — у мінулым годзе прынёс яму больш за 37 млн даляраў. Адлічэньні за апублікаваныя кнігі склалі прыкладна 7 млн даляраў.

У мінулы раз зьвесткі аб фінансавым стане Трампа сталі вядомыя ў траўні мінулага году — яны былі апублікаваныя Фэдэральнай выбарчай камісіяй: згодна зь імі, багацьце Трампа складала парадку 1 млрд даляраў. Пытаньне аб падатковай дэклярацыі Трампа было адной з гарачых тымаў прэзыдэнцкай кампаніі 2016 года.

Трамп стаў першым за чатыры дзесяцігодзьдзі кандыдатам на вышэйшую дзяржаўную пасаду ў ЗША, які адмовіўся апублікаваць дэклярацыю. Падчас выбараў і пасьля іх заканчэньня, Трамп спасылаўся на аўдыт, які праводзяць падатковыя органы, і на рэкамэндацыі сваіх адвакатаў. 11 траўня, у інтэрвію часопісу Economist, Трамп паведаміў, што ня ведае, ці апублікуе дэклярацыю, паколькі «ніхто не цікавіцца ёю, акрамя рэпартэраў», аднак дадаў, што калі-небудзь апублікуе яе, паколькі вельмі ганарыцца ёю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG