Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абураны паведамленьнем пра расьсьледаваньне яго дзеяньняў


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў вялікае абурэньне паведамленьнем пра расьсьледаваньне законнасьці яго дзеяньняў у справе звальненьня дырэктара ФБР Джэймса Комі.

У сваім Twitter ён зноў назваў сытуацыю «самым буйным паляваньнем на вядзьмарак у амэрыканскай гісторыі».

Спачатку «паспрабавалі знайсьці доказы нібыта існай змовы з Расеяй, але, нічога не знайшоўшы, цяпер узяліся за пошук прыдуманых прыкметаў перашкодаў правасудзьдзю», напісаў Трамп.

Так ён адрэагаваў на матэрыял газэты The Washington Post аб тым, што спэцыяльны пракурор Роберт Мюлер вывучае законнасьць дзеяньняў прэзыдэнта ў працэсе звальненьня дырэктара ФБР Комі.

Роберт Мюлер, які ў свой час таксама ўзначальваў ФБР, быў прызначаны міністэрствам юстыцыі на пасаду спэцыяльнага пракурора, які курыруе незалежнае ад адміністрацыі расьсьледаваньне расейскага ўмяшаньня ў амэрыканскія выбары і кантакты людзей з выбарчага штабу Трампа падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2016 году. Пракурору былі дадзеныя самыя шырокія паўнамоцтвы, у тым ліку права — пры наяўнасьці на тое падставаў — расьсьледаваць дзеяньні прэзыдэнта.

Джэймс Комі на слуханьнях у Сэнаце на мінулым тыдні выказаў упэўненасьць у тым, што яго звальненьне было выкліканае незадаволенасьцю прэзыдэнта Трампа хадой расьсьледаваньня ФБР крымінальнай справы аб магчымым расейскім умяшаньні ў выбары ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG